Прастытуцыя ў Беларусі
Прастытуцыя ў Беларусі — супрацьпраўная дзейнасьць па зьдзяйсьненьні любадзейства на платнай аснове. На Беларусі дадзены чын караецца адміністрацыйным штрафам, або арыштам да 15 сутак. Гісторыя прастытуцыі мала вывучаная ў Беларусі[1].
Колькасьць
рэдагавацьЗапіс разьдзяваньня жанчыны. У 1920—1930-ыя гады запіс быў доказам прастытуцыі:
-
Жанчына здымае адзеньне
-
Жанчына з голымі грудзямі
-
Дзьве жанчыны б’юцца
У жніўні 1889 г. Цэнтральны статыстычны камітэт Расейскай імпэрыі налічыў у беларускіх губэрнях 862 прастытуткі, 90 % зь якіх былі няпісьменнымі. Абсалютная большасьць прастытутак заставалася бязьдзетнымі, пагатоў мела ўласных бацькоў, і паходзіла зь бедных сем’яў (56,5 %). Звыш паловы, у тым ліку ў публічных дамах, уцягвалася ў прастытуцыю ў падлеткавым узросьце (да 18 гадоў). Таксама найбольшы лік (322, 37,3 %) прастытутак належаў да юдэйскага веравызнаньня ў зьвязку з засяроджаньнем жыдоўскага насельніцтва ў местах. Паводле перапісу насельніцтва Расейскай імпэрыі 1897 году ў беларускіх губэрнях налічылі 479 прастытутак. Хоць на вёсцы пражывала 86,5 % насельніцтва, сярод прастытутак 63,2 % складалі мяшчанкі. У зьвязку з гэтым найбольшую долю (43,2 %) склалі жыдоўкі[2].
У Горадні ў 1930-х гадах была прастытуцыя:
Памятаю на Гувэра (зараз вул. Тэльмана) быў ахвіцэрскі рэстаран, і там недзе ў 8 раніцы мы ішлі ў школу, а ахвіцэры яшчэ пілі, а побач з будынкам стаялі курвы, нават, бывала, біліся паміж сабой за кліента. Казалі, што некаторыя зь іх нават мелі нейкія дакумэнты на работу.
— Гісторыі з гродзенскіх вуліц: Гродна 1930—40-х вачыма жыхароў. Працяг[3].
На люты 2011 году Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь улічыла 1930 прастытутак, зь іх 637 (33 %) у сталіцы, дзе было менш за 20 % насельніцтва, і 6 мужчынаў (0,3%)[4]. У 2018 годзе МУС РБ заявіла, што на ўліку маецца 2353 асоб. Зь іх каля 43 % рабіла ў Менску[5].
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Прастытуцыя ў гарадах Беларусі
- ^ Кныш, В.В. Прастытуцыя ў Беларусі ў канцы ХІХ ст.: аналіз статыстычных дадзеных / рэд. У.К. Коршук // Працы гістарычнага факультэта БДУ : навуковы зборнік. — 2007. — В. 2. — С. 132-135.
- ^ Кулевіч, Руслан Ч. Гісторыі з гродзенскіх вуліц: Гродна 1930—40-х вачыма жыхароў. Працяг.. — Горадня: ТАА ЮрСаПрынт, 2019. — С. 177. — 236 с. — ISBN 978-985-7134-87-8
- ^ Алена Спасюк, Беларускія навіны. Прастытуцыя ў Беларусі робіцца і мужчынскім заняткам // Газэта «Наша ніва», 23 лютага 2011 г. Праверана 17 кастрычніка 2017 г.
- ^ Што трэба ведаць аб прастытуцыі ў Беларусі