Праклятыя паэты

група францускіх паэтаў XIX стагодзьдзя

Праклятыя паэты (па-француску: Les Poètes maudits) — назва цыкля артыкулаў Поля Вэрлена, прысьвечаных яго непрызнаным паплечнікам па пяру, якія не жадалі ўпісвацца ў навакольны сьвет буржуазнага дабрабыту і сумнай добрапрыстойнасьці, — Трыстану Карб'еру, Арцюру Рэмбо і Стэфану Малярмэ.

Праклятыя паэты: Поль Вэрлен (крайні зьлева) і Арцюр Рэмбо (другі зьлева) на карціне Анры Фантэна-Лятура

Гісторыя

рэдагаваць

Артыкулы былі апублікаваныя ў 1883 годзе, у 1884 выйшлі асобнай кнігай, а пры яе перавыданьні ў 1888 годзе да іх дадаліся нарысы пра Марсэліну Дэборд-Вальмор, Вілье дэ Ліль Адама і самога Вэрлена (ён фігураваў пад анаграмай «бедны Леліян» — Pauvre Lelian).

Назва цыкля і кнігі хутка стала хадзячаю, і сьпіс праклятых паэтаў папоўніўся імёнамі Віёна і Нэрваля, Кітса і Эдгара По, Бадлера і Лётрэамона, Альфрэда Жары і Антанэна Арто, Дына Кампана і Эміля Нелігана, Станісласа Раданскага, Леапольда Марыі Панэро і Сыльвіі Плят.

Літаратура

рэдагаваць
  • Seghers P. Poètes maudits d’aujourd’hui. Paris: Seghers, 1972 (2-е изд. — 1978)
  • Breton M. Poésie 1: anthologie: les poètes maudits de Rutebeuf à Albertine Sarrazin. Paris, 1975
  • Brissette P. La Malédiction littéraire. Du poète crotté au génie malheureux. Montréal: Presses de l’Université de Montréal, 2005 (coll. «Socius»)