Утрэхт (правінцыя)

правінцыя
(Перанакіравана з «Правінцыя Утрэхт»)

У́трэхт (па-нідэрляндзку: Utrecht) — наймалейшая паводле плошчы, аднак найбольш шчыльназаселеная правінцыя Нідэрляндаў, якая знаходзіцца ў цэнтры краіны. Насельніцтва складае 1 291 228 чалавек (па стане на жнівень 2017 году). Плошча 1 449,12 км², зь якіх 1 385,02 км² — суша і 64,10 км² — вада. Адміністрацыйны цэнтар — места Ўтрэхт. Буйным таксама зьяўляецца Амэрсфоорт.

Утрэхт
Utrecht

Сьцяг
Гімн Langs de Vecht en d'oude Rijnstroom[d]
Агульныя зьвесткі
Краіна Нідэрлянды
Статус Правінцыя
Адміністрацыйны цэнтар Утрэхт
Каралеўскі камісар Вілібрард ван Бээк
Насельніцтва (2017)
1291228 (5-е месца)
Шчыльнасьць 932 чал./км²
Канфэсійны склад пратэстанты (27 %)
 каталікі (20 %)
Плошча Усяго 1449,12 км²
Суша 1385,02 км²
Вада 64,10 км² км² (12-е месца)
Месцазнаходжаньне Утрэхту
Утрэхт на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Код ISO 3166-2 NL-UT
Код аўтам. нумароў L
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Геаграфія

рэдагаваць

Правінцыя Утрэхт мяжуе на захадзе і паўднёвым захадзе з Паўднёвай Галяндыяй, на ўсходзе й паўднёвым усходзе — з Гельдэрляндам, на паўночным захадзе — з Паўночнай Галяндыяй, на паўночным усходзе з азёрамі Ээмээр (Eemmeer) ды Рандмээр (Randmeer). Паўднёвыя межы фармуюцца рукавамі Райну Недэр-Райнам і Лекам.

Тэрыторыя правінцыі за апошнія дзесяцігодзьдзі тры разы павялічвалася: ў 1970 годзе за кошт мястэчка Аўдэватэр (Oudewater), у 1989 — мястэчка Вурдэн (Woerden) і ў 2002 годзе — мястэчка Віянэн (Vianen). Раней гэтыя паселішчы належылі да правінцыі Паўднёвая Галяндыя.