Праблема 2038 году ў вылічальнай тэхніцы — чаканыя збоі ў праграмным забесьпячэньні 19 студзеня 2038 году. Дадзеная праблема закранае праграмы і сыстэмы, якыя ўжываюць прадстаўленьне часу паводле стандарту POSIX (UNIX-час), якое ўяўляе зь сябе колькасьць сэкундаў, што прайшлі ад 1 студзеня 1970 году. Такое прадстаўленьне часу ёсьць стандартовым для Unix-падобных апэрацыйных сыстэмаў празь іхняе паўсюднае выкарыстаньне мовы праграмаваньня Сі).

Прыклад, які паказвае скіданьне даты а 03:14:08 UTC 19 студзеня 2038 году

На большасьці 32-бітных сыстэмаў выкарыстоўваецца тып дадзеных time_t для захоўваньня сэкундаў у выглядзе signed int (32-бітнага цэлага са знакам). Найпазьнейшая дата, якая можа быць прадстаўленая гэтым фарматам у стандарце POSIX — 03:14:07, 19 студзеня 2038 году паводле Сусьветнага часу (UTC).

Больш позьні час прымусіць гэтае поле зьвестак стаць адмоўным, нібы закальцаваўшы такім чынам час. Як вынік могуць быць вырабленыя памылковыя разьлікі.

Глядзіце таксама

рэдагаваць