Пошта Румыніі
Пошта Румы́ніі (па-румынску: Poșta Română) — нацыянальны апэратар у галіне паштовых паслуг у Румыніі. Арганізацыя пасьля прыватызацыі зьяўляецца акцыянэрным таварыстам, але і знаходзіцца пад кантролем румынскага ўраду. Пошта актыўна працуе на свабодным рынку паштовых паслуг, а таксама канкуруе зь іншымі кампаніямі ў такіх галінах, як то зьнешні гандаль, лягістыка, навукова-дасьледчая і тэхналягічнае дзейнасьць, інфармацыйны дызайн, адукацыя і сацыяльна-культурныя паслугі.
Пошта Румыніі | |
Тып | акцыянэрнае таварыства |
---|---|
Заснаваная | 1862 |
Краіна | |
Разьмяшчэньне | |
Галіна | пошта |
Датай стварэньня арганізацыі лічыцца 23 ліпеня 1862 году, калі быў выдадзены ўказ нумар 527 аб аб’яднаньні паштовых адміністрацыяў Малдавіі і Валахіі, пачынаючы з 1 жніўня 1862 году. Пасьля аб’яднаньня кіраваньне было даручанае Панаіту Сэвэску.
На працягу многіх гадоў Пошта Румыніі распрацавала актыўную палітыку, накіраваную на ўмацаваньне супрацоўніцтва і партнэрскіх адносінаў на розных узроўнях. У 2004 годзе кампанія арганізавала ў Бухарэсьце 23-ы кангрэс Сусьветнага паштовага зьвязу, мерапрыемства, якое вызначыла палітыку і стратэгію міжнароднай паштовай дзейнасьці ў пэрыяд хуткіх зьменаў сусьветнага паштовага бізнэсу. Менавіта гэтага зьвязу арганізацыя зьяўляецца чальцом-заснавальнікам, далучыўшыся да стварэньня сусьветнае супольнасьці паштовага зьвязу з моманту ягонага заснаваньня ў 1874 годзе. У пэрыяд з 2004 па 2008 гады Румынія старшынствавала ў адміністрацыйным савеце СПЗ, уносячы такім чынам унёсак у працэс прыняцьця рашэньняў адносна будучыні паштовых паслуг.