Пост-панк
Пост-па́нк (па-ангельску: post-punk) — жанр рок-музыкі, які склаўся ў канцы 1970-х гадоў у Вялікабрытаніі як працяг панк-року. У адрозьненьне ад апошняга пост-панк мае большую разнастайнасьць музычнага самавыяўленьня з прычыны шырокага дыяпазону ўплыву на жанр краут-року — у першую чаргу такіх гуртоў як Neu! і Can, — а таксама жанраў даб, фанк, дыска й інш.
Пост-панк | |
Стылістычнае паходжаньне | панк-рок, глэм-рок, прота-панк, No wave |
---|---|
Паходжаньне | 1978, Вялікабрытанія |
Тыповыя інструмэнты | вакал, гітара, бас-гітара |
Папулярнасьць | высокая ў 1980-х |
Вытворныя формы | готык-рок |
Паджанры | |
готык-рок — новая хваля — Cold wave | |
Роднасныя жанры | |
панк-рок | |
Post-punk ў Вікісховішчы |
Замест энэргіі, якая б’е ключом, і гітарнай агрэсіі панку для пост-панку характэрны павольны манатонны рытм зь пераважаньнем басу й ударных, пачуцьцё нарастаючай трывогі, адхілённы вакал і, як правіла, дэпрэсіўныя мэлянхалічныя тэксты, часам з роздумамі пра жыцьцё й сьмерць.[1]
Гісторыя фармаваньня
рэдагавацьДэбютны альбом Public Image Ltd 1978 году лічыцца адным зь першых і найбольш уплывовых альбомаў пост-панку, разам са спрадусаванным Дэйвідам Боўі альбомам Ігі Попа The Idiot, які пабачыў сьвет годам раней.
Шэраг гуртоў «другое хвалі» пост-панку, абапіраючыся, з аднаго боку, на спадчыну пэўных пост-панк выканаўцаў (Killing Joke, Wire), зь іншага боку — на новую хвалю, а таксама на індастрыял, гралі пост-панк, актыўна выкарыстоўваючы ў запісу электронныя інструмэнты. Мэлядычны электронны пост-панк (Depeche Mode) па сутнасьці меў мала адрозьненьняў ад гуртоў, што выйшлі з другой хвалі электра-попу. На разьвіцьцё альтэрнатыўнае музыкі вялікі ўплыў зрабілі калектывы на сутыку зь індастрыялам: Chrome, Clock DVA, D.A.F.
Дзякуючы творчасьці такіх гуртоў, як Joy Division, The Cure, Siouxsie and the Banshees ды Bauhaus, нарадзіўся вытворны жанр гатычны рок. Мэлёдыка пост-панку таксама стала падмуркам для плыні шугейзінг (ад англ. shoegaze), які зьявіўся ў сярэдзіне 80-х гадоў.
Найбольш вядомыя гурты пост-панку
рэдагаваць- Adam and the Ants
- Altered Images
- Apartment
- Au Pairs
- Bauhaus[2]
- Barbados — беларускі гурт (Менск)
- Birthday Party
- Blondie
- The Cure[3]
- The Chameleons
- The Cinematics(en)
- Depeche Mode[4]
- Duran Duran[4]
- Echo & The Bunnymen
- Editors
- The Fall
- The Flying Lizards
- The Horrors[5]
- Interpol
- INXS
- The Jesus and Mary Chain
- Josef K
- Joy Division[6]
- The Killers[7][8][9]
- Killing Joke
- Lords of the New Church
- Magazine
- The Mission
- New Order
- Nick Cave and the Bad Seeds
- Nürnberg — беларускі гурт (Менск)
- Orange Juice
- The Pop Group
- The Pretenders
- Pretty Girls Make Graves
- Public Image Ltd
- Placebo
- R.E.M.[10][11][12]
- Sad Lovers and Giants
- Simple Minds
- Siouxsie & the Banshees[13]
- Tok Rukoo — беларускі гурт (Менск)
- The Blackmail — беларускі гурт (Менск)
- The Sisters Of Mercy
- The Slits
- The Smiths
- The Sound
- U2[4]
- White Rose Movement
- Wire[4]
- White Lies
- Агата Кристи
- БИ-2
- Гражданская Оборона[14]
- Кино[15]
- Оберманекен
- Ник Рок-н-Ролл
- Молотов Коктейль
- Объект Насмешек
- Матросская Тишина
- Последние танки в Париже
- Телевизор
- Центр
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Аляксандар Гагінскі, Аляксандар Кісялёў. «Звуки ночи. Темная музыка». Часопіс «Мир Фантастики»
- ^ allmusic (((Bauhaus > Overview)))
- ^ allmusic (((The Cure > Overview)))
- ^ а б в г Моладзь і рок-культура
- ^ Ан-лайн часопіс «Студенческий городок» || Музычныя вынікі 2009
- ^ «ВРЕМЯ Z»
- ^ The Killers (Киллерс) — Новое Чистое Радио
- ^ Fidel.ru — The Killers
- ^ The KILLERS — музычная энцыкляпэдыя на сайце Звуки. Ру
- ^ Пост-панк — Энцыкляпэдыя(недаступная спасылка)
- ^ R.E.M. інфармацыя пра гурт R.E.M
- ^ Megalyrics
- ^ allmusic (((Siouxsie Sioux > Biography)))
- ^ Профіль гурту на сайце rateyourmusic
- ^ «Роль алексея рыбина в кино.» (Андрэй Дамер)(недаступная спасылка)