Помнік тысячагодзьдзя Берасьця
Помнік тысячагодзьдзя Берасьця ўзьведзены ў 2009 року на скрыжаваньні вуліцаў Гогаля і Савецкай. Архітэктар Аляксей Андрэюк, скульптар Аляксей Паўлючук. Агульная вышыня 15 мэтраў.
Помнік задуманы як мадэль места, выяўленая ў гістарычных вобразах (князь Уладзімер Васількавіч, вялікі князь літоўскі Вітаўт, а таксама Мікалай Радзівіл Чорны) і ў абагульненых вобразах мяшканцаў (летапісец, жаўнер, маці). Усе фігуры разьмешчаны пад покрывам анёла-ахоўніка[1].
У красавіку 2011 року быў усталяваны кругавы гарэльеф агульнай плошчай 11 м². На ім адлюстраваныя 6 гістарычных сюжэтаў: легенда пра заснаваньне Берасьця, будаўніцтва места, удзел берасьцейцаў у Грунвальдзкай бітве, выданьне берасьцейскай Бібліі, абарона Берасьцейскай крэпасьці ў 1941 року, засваеньне космасу.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Елена Малявская. (2009-07-31) Почему Ангел смотрит на запад?. Брестская газета. Праверана 2019-12-15 г. Архіўная копія ад 2012-04-16 г.