Спадчына (часопіс)
беларускі часопіс
(Перанакіравана з «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі»)
Спа́дчына — ілюстраваны культурна-гістарычны часопіс.
Спадчына | |
Тэматыка | Культурна-гістарычны часопіс |
---|---|
Пэрыядычнасьць | 6 разоў на год |
Краіна | Беларусь |
Заснавальнік | Беларускі фонд культуры |
Дата заснаваньня | 1989 |
Дата закрыцьця | 2011 |
Мова | Беларуская |
Аб’ём | ад 100 да 200 старонак |
Наклад | 1–15 тыс. асобнікаў (у розныя гады) |
ISSN | 0236-1019 |
Гісторыя
рэдагавацьУ 1970 годзе ў Менску на беларускай мове пачаў выдавацца часопіс «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі». У 1989 року на яго базе створаны часопіс «Спадчына», прысьвечаны беларускай гісторыі і культуры. Напачатку падтрымліваўся Беларускім фондам культуры, потым, у сувязі з прыходам да ўлады ў краіне сілаў, не зацікаўленых беларускай тэматыкай, страціў дзяржаўную падтрымку. У 1990 г. выходзіў 4 разы на год, у 1991—2003 — 6 разоў на год. Пасьля пачаў выдавацца нерэгулярна[1]. Усяго за 1989—2011 гады выйшаў 161 нумар.
Зьмест
рэдагавацьУ часопісе друкаваліся ілюстраваныя навуковыя і навукова-папулярныя артыкулы, гістарычныя крыніцы, публіцыстыка, літаратурныя творы. Прыклады публікацыяў:
- В.Фадзеева. Сімволіка ручніка. №2,1990
- А.Калубовіч. «Айцы» БССР і іхны лёс. №3-4,1990
- Пратакол зьезду беларускіх нацыянальных арганізацый у Менску, 25-27.ІІІ.1917. №4,1990
- Вярнуць нацыянальныя скарбы. Круглы стол. №1,1991
- А.Цьвікевіч. «Западно-руссизм». №2, 1991-№3, 1992
- М.Гусоўскі. Песня пра зубра, пераклад У.Шатона. №2,1991
- П.Лойка. Незалежнасць пасля Любліна, або магнацка-шляхецкая беларусізацыя. №5,1991
- Э.Навагонскі. Воднымі шляхамі продкаў. №6,1991
- А.Волян. Пра дзяржаўнага мужа і яго асабістыя дабрачыннасці (1608 г.). №6,1991-№1,1992
- Я.Адляніцкі. Бітва на Басі. №2,1992
- А.Хадыка. Старабеларуская шляхецкая мода. №3,1992
- А.Гужалоўскі. Як рабавалі беларускія музеі. №5,1992
Галоўныя рэдактары
рэдагаваць- Іван Чыгрынаў (1989—1996)
- Вячаслаў Ракіцкі (1997—1999)
- Захар Шыбека (2001—2002)
- Аляксей Хадыка (?-2011)
Літаратура
рэдагаваць- Часопіс «Спадчына» у беларускай інтэрнэт-бібліятэцы.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15)
Крыніцы
рэдагавацьГэта — накід артыкула пра Беларусь. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |