Полісындэтан
Полісындэ́тан (шматзлучнікавасьць) (па-старажытнагрэцку: πολυσύνδετον) — стылістычны прыём, сутнасьць якога — у выкарыстаньні адных і тых жа злучнікаў паміж аднароднымі словамі і сказамі. Ужываецца даволі часта ў фальклёрных творах:
- Як пан звозіў да сваё жытцо
- У цёмныя гумны да з сьветлага поля,
- Яно ў тарпе прылежыста,
- А на таку прымалоціста,
- А ў арудзе прысыпіста
- А ў млыне прымеліста,
- А ў дзяжы падыходзіста,
- А ў печы румяніста,
- А на стале як сыр белы.
Шматзлучнікавасьць дапамагае зьвязаць аднародныя словы і сказы ў сынтаксічнае адзінства і разам з тым разьмежаваць іх паміж сабой. Яна запавольвае тэмп паэтычнага выказваньня, надае яму ўзьнёсласьць. Як стылістычны прыём шматзлучнікавасьць супрацьстаіць бяззлучнікавасьці.
Літаратура
рэдагаваць- Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. — 3-е выд., дапрац. і дапоўн. — Менск: Беларуская навука, 2004. — 576 с. — 2000 ас. — ISBN 985-08-0598-6
- Рагойша В. П. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах. — Менск: Беларуская энцыклапедыя, 2001. — 384 с. — 1000 ас. — ISBN 985-11-0197-4
Гэта — накід артыкула па літаратуры. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |