Покуць
Покуць (чырвоны кут) — своеасаблівае сакральнае месца ў сялянскай хаце, дзе стаяў стол, а зьверху вісеў абраз.
Покуць мела найбольшае значэньне ў рытуальнай сыстэме жыцця сялянскай хаты, зьяўляючыся найбольш каштоўнай у абрадавым сэнсе часткай хаты. У гэтым куце знаходзіліся абразы, малельныя кнігі, сьвянцоныя сьвечкі. Тут на скрыжаваньні лаваў у многіх хатах ставілі хлебную дзяжу як сымбаль дастатку і дабрабыту. У час абраду зажынак і дажынак першы і апошні снапы ставілі на пачэснае месца ў чырвоны кут.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьПокуць — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Ленсу Я. Куты роднай хаты(недаступная спасылка)