Плоцевыя органы

комплекс органаў і сыстэмаў, якія забясьпечваюць узнаўленьне арганізмаў

Пло́цевыя о́рганы, таксама рэпрадукты́ўныя о́рганы, палавы́я о́рганы — частка арганізму, якая ўдзельнічае ў плоцевым размнажэньні. Плоцевыя органы ўяўляюць сабой першасныя плоцевыя прыкметы арганізму. Плоцевыя органы адказваюць за вытворчасьць і транспарціроўку гамет, а таксама спрыяюць разьвіцьцю й нараджэньню нашчадкаў, апладненьню. Плоцевыя органы сустракаюцца ў многіх відаў жывёлаў і расьлінаў, прычым іхныя асаблівасьці залежаць ад віду.

Плоцевыя органы зялёных водарасьцей Хара — мужчынскія антэрыдыі (чырвоныя) й жаночыя архегоніі (рудыя).

Плоцевыя органы чалавека

рэдагаваць

Рэпрадуктыўная сыстэма чалавека — комплекс органаў і сыстэмаў, якія забясьпечваюць працэс апладненьня, спрыяюць узнаўленьню чалавека. Размнажэньне (рэпрадукцыя) чалавека адбываецца ў выніку ўнутранага апладненьня, які завяршае плоцевы акт.

 
Плоцевыя органы мужчыны й жанчыны

Плоцевыя органы чалавека — чэлес (мужчынскі плоцевы орган) і похва (жаночы плоцевы орган).