Пласткі Піянэра — пара анадыраваных золатам алюміневых пласткоў, якія былі разьмешчаныя на бартах міжплянэтных апаратаў «Піянэра-10» (1972) і «Піянэра-11» (1973). На пластках выяўленая піктаграмная вестка, на выпадак калі «Піянэр-10», або 11 будуць перахопленыя іншаплянэнтымі стварэньнямі. На іх прадстаўленыя аголеныя постаці мужчыны і жанчыны, а таксама некалькі сымбаляў, якія былі запраектаваныя для інфармаваньня пра паходжаньне касьмічнага аб’екту.

Ілюстрацыі на пластку «Піянэра»
Пласток прымацаваны да «Піянэра-10»

Касьмічныя караблі «Піянэр» былі першымі, зробленымі чалавекам, аб’ектамі, для падарожжа за сонечную сыстэму. Пласток прымацаваны да канструкцыі, якая падтрымлівае радыёантэну, у пазыцыі, у якой пласток заслонены ад узьдзеяньня касьмічнага пылу.