Касьмічны пыл
Касьмі́чны пыл утвараецца ў космасе часьціцамі памерам ад некалькіх малекул да 0,1 мм.
Касьмічны пыл можна таксама адрозьніваць па яго астранамічным становішчы, напрыклад: міжгаляктычны пыл, міжзоркавы пыл, каляплянэтны пыл, пылавыя аблокі вакол зорак і асноўныя кампанэнты міжплянэтнага пылу ў нашым задыякальным пылавым комплексе (назіраным у бачным сьвятле як задыякальнае сьвятло): камэтны пыл, астэроідны пыл і некаторыя меней значныя дадаткі: пыл Пояса Койпэра, міжзоркавы пыл, які праходзіць праз Сонечную сыстэму, і бэта-мэтэароіды.