Планалту (Рыю-Грандзі-ду-Сул)
Плана́лту (па-партугальску: Planalto) — горад у Бразыліі, які месьціцца ў штаце Рыю-Грандзі-ду-Сул. Паводле зьвестак на 2020 год насельніцтва гораду складала блізу 10 тысячаў чалавек[2]. Планалту месьціцца за некалькі кілямэтраў ад ракі Уругвай, недалёка ад мяжы з штатам Санта-Катарына. На паўночна-заходнім кірунку ад гораду месьціцца курортнае места Іраі. Маюцца мэблевая прамысловасьць і малочныя фэрмы.
Планалту | |||||
| |||||
Краіна: | Бразылія | ||||
Штат: | Рыю-Грандзі-ду-Сул | ||||
Плошча: |
| ||||
Вышыня: | 568 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | |||||
Тэлефонны код: | 55 | ||||
Паштовы індэкс: | 98470-000 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 27°19′44″ пд. ш. 53°3′32″ з. д. / 27.32889° пд. ш. 53.05889° з. д.Каардынаты: 27°19′44″ пд. ш. 53°3′32″ з. д. / 27.32889° пд. ш. 53.05889° з. д. | ||||
Планалту | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.planalto.rs.gov.br |
Гісторыя
рэдагавацьТрадыцыйна ў рэгіёне жылі плямёны кайнгангаў і гуарані. Першымі эўрапейцамі былі шукальнікі меркаваных скарбаў езуітаў на пачатку ХХ стагодзьдзя. У 1911 годзе на сталае жыхарства сюды прыбыў Бэрнарду Таварэс дэ Міранда і ягоны брат Сэвэру, стварыўшы тут невялікшае паселішча з назвай Віла Піньялзыньню. Першыя калянізатары мелі партугальскае паходжаньне, але потым павялічылася колькасьць польскіх мігрантаў. У 1950-я гады тут пасялілася вялікая колькасьць італьянцаў і немцаў.