Латнік (шахматы)

(Перанакіравана з «Пешка (шахматы)»)

Ла́тнік[1], ні́жнік[2], пе́шка (♙♟) — асноўная адзінка вымярэньня шахматнага матэрыялу (у шахматах латніка ня лічаць фігурай). У латнікавым эквіваленце вымяраюць «кошт» усіх астатніх фігураў (лёгкая фігура прыкладна роўная тром латнікам, ладзьдзя — пяці). Паводле Франсуа Філідора латнік — «душа шахматнай партыі», структура латнікавага разьмяшчэньньня вызначае стратэгічны малюнак партыі. У эндшпілі роля латнікаў значна ўзрастае, асабліва тых, якія прасунутыя далёка (блізкія да поля пераўтварэньня).

У шахматнай натацыі літаравае азначэньне латніка звычайна не ўжываецца.

Праз сваю індывідуальную слабасьць параўнальна зь іншымі фігурамі, латнік у мэтафарычным сэнсе ўяўляе сабой бездапаможнасьць (напрыклад, «Ён быў ўсяго толькі пешкай у маіх руках»).

Хады латніка

рэдагаваць
 
 
               
               
               
               
               
               
               
               
 
 
Хады латніка
 
 
               
               
               
               
               
               
               
               
 
 
Узяцьце на праходзе
  • Латнік можа хадзіць наперад на вольнае поле, разьмешчанае непасрэдна перад ім на той самай вэртыкалі.
  • З пачатковай пазыцыі латнік можа прасунуцца на два палі па той самой вэртыкалі, калі абодва гэтыя палі не занятыя.
  • Латнік можа біць толькі тыя фігуры суперніка, якія разьмяшчаюцца па дыяганалі на суседняй вэртыкалі, займаючы пры гэтым іхняе месца.
  • Латнік, што атакуе поле, якое мінае латнік партнэра пры ходзе з пачатковай пазыцыі адразу на два палі, можа ўзяць гэтага латніка, нібы ягоны ход быў толькі на адно «атакаванае» поле. Такое ўзяцьце завецца ўзяцьцем «на праходзе» («бітае поле») і можа быць зьдзейсьненае толькі наступным ходам пасьля гэтага ходу суперніка.
  • Калі латнік дасягае самай дальняй гарызанталі ад сваёй зыходнай пазыцыі (поле пераўтварэньня), ён мусіць быць заменены на візыра, ладзьдзю, афіцэра альбо вершніка «свайго» колеру, што ёсьць часткай таго самага ходу. Фігура можа быць пастаўленая любая, незалежна ад таго, была яна зьнятая з дошкі, ці не. Такім чынам, на дошцы адначасна можа быць, напрыклад, да дзевяці візыраў аднаго колеру.

Глядзіце Правілы гульні ў шахматы.

Віды латнікаў

рэдагаваць
 
 
               
               
               
               
               
               
               
               
 
 
Віды латнікаў

У залежнасьці ад узаемнага разьмяшчэньня латнікаў існуюць:

  • Ізаляваны латнік — латнік, які ня мае латнікаў свайго колеру на суседніх вэртыкалях.
  • Прахадны латнік — латнік, на адной вэртыкалі перад якім адсутнічаюць латнікі суперніка, а на суседніх вэртыкалях іх няма таксама ці яны не трымаюць пад боем палі, празь якія латніку неабходна прайсьці да поля пераўтварэньня.
    • Абаронены прахадны — прахадны латнік, абаронены іншымі латнікамі таго ж колеру.
    • Аддалены прахадны — прахадны латнік, разьмешчаны на супрацьлеглым баку дошкі ад іншых латнікаў.
  • Зьвязаныя латнікі — два ці болей латнікі аднаго колеру на суседніх вэртыкалях, якія маюць магчымасьць абараняць адно аднаго.
  • Здвоеныя (строеныя) латнікі — два (тры) латнікі аднаго колеру на адной вэртыкалі.

На дыяграме:

Шахматныя фігуры
  Кароль  
  Візыр  
  Ладзьдзя  
  Афіцэр  
  Вершнік  
  Латнік  

Белыя:

  • Латнік d3 — ізаляваны.
  • Латнікі g2,g3,g4 — ізаляваныя, строеныя; латнік g4 — прахадны.

Чорныя:

  • Латнікі b6,c5,d5 — зьвязаныя; латнік b6 — прахадны.
  1. ^ Вячаслаў Ракіцкі. Шахматы — народная гульня // Беларуская Атлянтыда. — Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, 2006. — С. 157—161. — 504 с. — (Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе). — ISBN 0-929849-11-6
  2. ^ Вячорка, Франак Замкнёныя групы назвай клясычнай літаратурнай мовы Беларуская мова ў інтэрнэт Праверана 14 лютага 2016 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Латнік (шахматы)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў