Першы дывізіён чэмпіянату Шатляндыі па футболе
Шатляндзкі першы дывізіён (Scottish Football League First Division) — былы дывізіён у шатляндзкай футбольный лізе й другі ў герархіі футбольных ліг Шатляндыі.
Scottish Football League First Division | |
Краіна | Шатляндыя |
---|---|
Заснаваная |
1975 1893―1946, 1856―1975 — Division Two, 1946―1956 ― Division B |
Расфармаваная | 2013 |
Колькасьць камандаў | 10 |
Прасоўваньне ў | Прэм’ер-Ліга |
Вылет у | Другі дывізіён |
Узроўні ў пірамідзе | Узровень 2 |
Хатнія кубкі |
Кубак Шатляндыі, Кубак Лігі Шатляндыі, Чэлендж кубак |
Дывізіён быў створаны ў 1975 годзе замест старой Футбольнай лігі другога дывізіёну (Scottish Football League Division Two). У лізе гулялі 10 клюбаў і кожны сэзон пераможца лігі трапляў у Прэм’ер-Лігу. Клюб, які заняў апошняе месца аўтаматычна пераходзіў у Другі дывізіён на паніжэньне. Клюб, які заняў перадапошняе месца гуляў матчы плэй-оф разам з другой, трэцяй і чацьвертай камандамі Другога дывізіёну за права гуляць на наступны сэзон у першым дывізіёне.
Каманды ў лізе гулялі паміж сабой чатыры разы (у чатыры колы). З сэзону 2013—2014 гадоў ліга была заменена на Шатляндзкі Чэмпіянат (анг. Scottish Championship), падобна да той футбольнай сыстэмы, якая існуе ў Ангельшчыне.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Афіцыйны сайт (анг.)