Перасудавіцкі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Бярозаўскім раёне Берасьцейскай вобласьці БССР

Перасу́давіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бярозаўскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Перасудавічы.

Гісторыя

рэдагаваць

12 кастрычніка 1940 году створаны Высокаўскі сельсавет у складзе Бярозаўскага раёну Берасьцейскай вобласьці. 16 ліпеня 1954 году сельсавет перайменаваны ў Перасудавіцкі. 21 лістапада 1977 году сельсавет перайменаваны ў Высокаўскі.

1 сакавіка 2002 году сельсавет скасаваны, населеныя пункты перададзеныя Стрыгінскаму сельсавету.

Літаратура

рэдагаваць