Пераклады Бібліі на армянскую мову
Перакла́ды Бі́бліі на армя́нскую мо́ву — пераклады Бібліі, выкананыя ў розныя гістарычныя пэрыяды рознымі аўтарамі з мэтаю перакладу на армянскую мову.
Гісторыя
рэдагавацьПераклад Бібліі на армянскую мову цесна зьвязаны з армянскім асьветнікам, тэолягам і пісьменьнікам Мясропам Маштоцам. Гэты пераклад, які лічыцца першым помнікам армянскае літаратуры, быў выкананы напачатку V стагодзьдзя.
Блізу 411 году пераклад Бібліі быў створаны армянскім гісторыкам Маўсэсам Харэнацы, гэты пераклад быў выкананы з сырыйскага тэксту. Гэтая праца лічылася ня вельмі дасканалай, таму неўзабаве пасьля гэтага Ян Эгегіяцкі[удакладніць!] ды Язэп Багінскі[удакладніць!] адправіліся ў Эдэсу для перакладу Сьвятога Пісаньня. Яны адправіліся ў Канстантынопаль і прывезьлі з сабою аўтэнтычныя копіі грэцкага тэксту. З дапамогаю іншых копіяў, атрыманых з Александрыі, Біблія была йзноў перакладзеная з грэцкае мовы ў адпаведнасьці з тэкстамі Сэптуагінты ды Арыгенавай(en) Гексаплы(en). Гэтая вэрсія перакладу была скончаная ў 434 годзе, за нашым часам яна выкарыстоўваецца ў Армянскай Царкве.
Першы сказ на армянскай мове, запісаны Сьв. Мэсропам пасьля вынаходжаньня ім літараў, Кніга прытчаў Саламонавых(en):
па-армянску: ճանաչել զիմաստութիւն եւ զխրատ, իմանալ զբանս հանճարոյ Čanačʿel zimastutʿiwn ew zxrat, imanal zbans hančaroy. |
||
—Кніга прытчаў Саламонавых, 1:2. |
Існуе дзьве шырокаўжываныя вэрсіі перакладу Бібліі на армянскую мову. Адна ў заходнеармянскай вэрсіі (выкарыстоўваецца ў асноўным армянамі ў дыяспары), іншая — ва ўсходнеармянскай вэрсіі (у асноўным выкарыстоўваецца ў Армэніі ды Іране).
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Armenian Church Library Online! Sermons and Teachings as mp3 and pdf downloads
- Ararat: Armenian Bible — Армянская Библия for iPhone, iPod touch, and iPad on the iTunes App Store
- Armenian Bible
Гэта — накід артыкула па Бібліі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |