Па кім звоніць звон
«Па кім звоніць звон» (па-ангельску: For Whom the Bell Tolls) — ваенны раман амэрыканскага пісьменьніка Эрнэста Гэмінгўэя, апублікаваны ў 1940 годзе. У рамане распавядаецца гісторыя Робэрта Джордана, амэрыканскага добраахвотніка ў шыхтах рэспубліканцаў падчас Грамадзянскай вайны ў Гішпаніі. Раман расцэньваюць як адзін зь лепшых у спадчыне аўтара[1], ён быў кандыдатам на Пуліцэраўскую прэмію 1941 году.
Па кім звоніць звон | |
For Whom the Bell Tolls | |
Жанр: | раман |
---|---|
Аўтар: | Эрнэст Гэмінгўэй |
Мова арыгіналу: | ангельская |
Публікацыя: | 21 кастрычніка 1940 |
Выдавецтва: | Charles Scribner's Sons |
Пераклад на беларускую: | Вадзім Небышынец |
Папярэдні твор: | The Fifth Column and the First Forty-Nine Stories[d] |
Гэмінгўэй пачаў пісаць «Па кім звоніць звон» у 1939 годзе, працуючы на Кубе і ЗША. Праца над творам была скончана ў ліпені 1940 году, а ў кастрычніку яна была апублікаваная выдавецтвам Charles Scribner's Sons накладам у 75 тысячаў асобнікаў. Асновай для раману стаў асабісты вопыт аўтара, набыты, калі ён працаваў у Гішпаніі журналістам. Раман адразу ж атрымаў вядомасьць, стаў кнігай месяцу.
На беларускую мову твор быў перакладзены Вадзімам Небышынцам і выдадзены ў 1991 годзе выдавецтвам «Мастацкая літаратура».
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Southam, B.C., Meyers, Jeffrey (1997). Ernest Hemingway: The Critical Heritage. New York: Routledge. с. 35–40, 314–367.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьПа кім звоніць звон — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Гэта — накід артыкула па літаратуры. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |