Паўле Інгароква

грузінскі гісторык, філёляг, мэцэнат

Паўле Іесеевіч Інгароква (па-грузінску: პავლე იესეს ძე ინგოროყვა; 1 студзеня 1893 року, Поці — 20 лістапада 1983 року, Тбілісі) — выбітны грузінскі гісторык, філёляг і этнограф, унёс вялізарны ўнёсак у фармараваньне сучаснай грузінскай дзяржаўнасьці

Паўле Інгароква
па-грузінску: პავლე იესეს ძე ინგოროყვა
Дата нараджэньня 1 лістапада 1893(1893-11-01)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 20 лістапада 1983(1983-11-20) (90 гадоў)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак гісторык, літаратуразнаўца
Навуковая сфэра гісторыя

Біяграфія рэдагаваць

Пачатковую адукацыю атрымаў дома, працягваў вучобу ў Уладзікаўказскай клясычнай мужчынскай гімназіі. У 1912 року паступіў на гісторыка-філялягічны факультэт Санкт-Пецярбургскага ўнівэрсытэту, аднак у 1915 року пасьля перанесенага тубэркулёзу кінуў вучобу і вярнуўся ў Грузію.

Удзельнік сабора, які агалосіў аўтакефалію Грузінскае праваслаўнае царквы (1917), увайшоў у патрыяршы савет. Адзін зь ініцыятараў стварэньня ў кастрычніку 1917 году Саюза пісьменьнікаў Грузіі. 26 траўня 1918 году падпісаў Дэклярацыю незалежнасьці Грузіі.

Адмоўнік далучэньня Грузіі да Савецкай Расеі, у лютым 1921 году ў знак пратэсту супраць далучэньня разам з пісьменьнікам К. Гамсахурдіям, мастацтвазнаўцам В. Катэтышвілі і паэтам А. Абашэлі апрануўся ў смутак (жалобныя чохі), які насіў колькі месяцаў.

Заснавальнік і рэдактар часопісаў «Каўкасіёні» (Каўказ) і «Ахалі Каўкасіёні» (Новы Каўказ) (1924—1925), выдаўніцтва «Сакартвелас цыгні» (Грузінская кніга). З 1929 па 1939 гады кіраваў аддзелам рукапісаў у Дзяржаўным музэі Грузіі.

Стаў сябрам Акадэмічнай асацыяцыі пісьменьнікаў (1925), якая займала антысавецкія пазыцыі, і ў пачатку 1930-х гадоў быў выключаны з Саюзу пісьменьнікаў Грузіі, але ў будучыні пад рэпрэсіі не трапляў. Браў удзел у падрыхтоўцы дакладу аб грузінскай літаратуры для М. Г. Тарашэлідзэ — дэлегата ад Грузіі на I Усесаюзным сходзе савецкіх пісьменьнікаў (1934). Сябра арганізацыйнага камітэту па правядзеньні мерапрыемстваў да 750-годзьдзя стварэньня «Віцязя ў тыгрынай скуры» (1937).

Пахаваны ў Дыдубійскім пантэоне пісьменьнікаў і грамадзкіх дзеячаў.

Навуковыя зацікаўленасьці рэдагаваць

У 1912 годзе пры судзеяньні Гісторыка-этнаграфічнага таварыства Грузіі вывучаў скрыпторыі і бібліятэкі колькіх манастыроў (Мартвілі, Джручы, Гелаці, Убісі, Удабна).

У 1918 годзе на Канстантынопальскай канфэрэнцыі, прысьвечанай праблемам Каўказа і мінулай з удзелам прадстаўнікоў дзяржаў Закаўказьзя і Паўночнага Каўказа, выступіў з дакладам «Аб тэрытарыяльным падзеле дзяржаў Каўказа», які ўтрымліваў гістарычны агляд тэрытарыяльных валоданьняў Грузіі. Менвіта ён сфармуляваў пануючую ў грузінскай думцы тэорыю грузінскай нацыі і канцэпцыю гістарычных межаў Грузіі. Сфармуляваў канцэпцыю, згодна зь якой абхазы паходзяць ад аднаго з грузінскіх плямён, а Абхазія — гэта спрадвечна грузінская зямля. Прызнаны ў Грузіі адным з найлепшых спэцыялістаў па клясычнай грузінскай літаратуры й гісторыі грузінскага сярэднявечча.

Займаўся грузінскай гімнаграфіяй. Знайшоў 1217 розных відаў старажытнай грузінскай строфікі.

Вярнуў у сучасную літаратуру паэтычную спадчыну царыцы Тамары, апублікаваў колькі працаў, прысьвечаных творчасьці грузінскіх пісьменьнікаў і паэтаў Ш. Руставэлі, М. Бараташвілі, А. Цэрэтэлі, І. Чаўчавадзэ, В. Арбэліані, В. Пшавэлы, адкрыў новыя імёны — Рыгор Хандзтэлі і Георгі Мэрчуле.

Бібліяграфія рэдагаваць

  • «Георгий Мерчуле», издательство «Сабчота Мцерали», ст. 205—288, Тбилиси, 1954 г.  (груз.)

Памяць рэдагаваць

У 2009 року Інстытутам грузінскай літаратуры ім. Шаты Руставэлі заснаваная прэмія імя Інгароквы, якая ўручаецца двойчы ў год па намінацыях «Навуковы артыкул», «Навуковая манаграфія» і «Пераклад навуковай кнігі (на груз. мове)».

Імем П. Інгароквы названая вуліца Тбілісі і ўсталяваная мэмарыяльная дошка.

Крыніцы рэдагаваць

Літаратура рэдагаваць

  • Ираклий Андроников. Монумент грузинской учености // Я хочу рассказать вам…. — М.: Советский писатель, 1971. — 100 000 экз.
  • Ингороква, Павел Иессеевич // Краткая литературная энциклопедия / Гл. ред. А. А. Сурков. — М. : Советская энциклопедия, 1962—1978.