Паўднёвы Трыкутнік
Паўднёвы Трыкутнік (па-лацінску: Triangulum Australe, TrA) — невялікае сузор’е ў паўднёвым нябесным паўшар’і. Прыстаўку «Паўднёвы» сузор’е атрымала, бо ў паўночным паўшар’і ўжо было сузор’е Трыкутнік. Абодва сузор’і атрымалі назву паводле трохкутнай формы, якую ўтвараюць няйярчэйшыя зоркі. Упершыню сузор’е было нанесенае на мапу пад назвай Triangulus Antarcticus Пэтрам Плянцыюсам у 1589 годзе, а цяперашнюю назву сузор’е набыла ў працы Ёгана Баера «Уранамэтрыя» (1603). У 1756 годзе Нікаля Люі дэ Лякайль, францускі вандроўнік і астраном, нанёс на мапу і даў імёны найярчэйшым зоркам паводле абазначэньняў Баера.
Паўднёвы Трыкутнік | |
Лацінская назва | Triangulum Australe |
---|---|
· у родным склоне | Trianguli Australis |
· скарот | TrA |
Простае ўзьняцьцё | 16г |
Схіленьне | −65° |
Квадрант | SQ3 |
Плошча | 110 кв. гр. (83-е) |
Зорак паводле Баера/Флэмстыда | 10 |
Зорак з плянэтамі | 1 |
Зорак ярчэй за 3.00m | 3 |
Найярчэйшая зорка | α TrA (Атрыя) (1,91m) |
Найбліжэйшая зорка | ζ TrA (39,48 сьв. г., 12,11 пк) |
Аб’екты Мэсье | Няма |
Мэтэорныя патокі | Няма |
Памежныя сузор’і | Навугольнік Ахвярнік Цыркуль Райская Птушка |
Назіраецца ў шыротах паміж +25° і −90°. Найлепш назіраецца ў 21:00 на працягу ліпеня. |
Альфа Паўднёвага Трыкутніка, зорка, вядомая пад назвай «Атрыя» — другі паводле зорнай велічыні аранжавы гігант і найярчэйшая зорка ў сузор’і. Трыкутнік дапаўняюць два белыя карлікі: Бэта і Гама Паўднёвага Трыкутніка. Хоць сузор’е і ляжыць на нябеснай сфэры ў Млечным Шляху і ўтрымлівае шмат зорак, але аб’екты глыбокага космасу не прыцягваюць да сябе значнай увагі. Адметнымі аб’ектамі сузор’я зьяўляюцца расьсеяная скупнасьць NGC 6025 і плянэтарная туманнасьць NGC 5979.
Апісаньне
рэдагавацьПаўднёвы Трыкутнік — невялікае сузор’е, якое мяжуе з Навугольнікам на поўначы, Цыркулем на захадзе, Райскай Птушкай на поўдні і Ахвярнікам на ўсходзе. Праз сузор’е праходзіць Млечны Шлях, таму маецца вялікая колькасьць зорак.[1] Разьмяшчэньне зорак у форме амаль правільнага трохкутніка дапамагае лёгка знаходзіць сузор’ ў небе. Паўднёвы Трыкутнік знаходзіцца амаль на самым поўдні нябеснай сфэры, таму ня бачны з Эўропы, але амаль ва ўсім паўднёвым паўшар’і зьяўляецца незаходзячым сузор’ем. Афіцыйныя межы сузор’я, утвораныя 18-адрэзкавым шматкутнікам, былі вызначаныя ў 1930 годзе Эжэнам Дэльпортам. У экватарыяльнай сыстэме каардынат простае ўзьняцьцё гэтых межаў ляжыць паміж 14г 56,4х і 17г 13,5х, а схіленьне — паміж −60,26° і −70,51°. Кульмінацыі Паўднёвы Трыкутнік дасягае кожны год а 21 гадзіне 23 жніўня.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Inglis 2004. С. 119.
Літаратура
рэдагаваць- Inglis, Mike Astronomy of the Milky Way: Observer's Guide to the Southern Sky. — New York: Springer, 2004. — ISBN 1-85233-742-7.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьПаўднёвы Трыкутнік — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў