Паўдзенны жах
Паўдзе́нны[1] ці паўдзённы[2] жах — стан дыскамфорту й трывогі, які ўзьнікае на піку сонечнай актыўнасьці. Гэтаму спрыяе кантраст традыцыйна пазытыўных фактараў (яркае сонца, сіняе неба, маляўнічая зямля) й прадчуваньне нэгатыўных падзеяў ад чагосьці знаёмага[3][4].
Гэты стан падобны да дэрэалізацыі. Пры паўдзённым жаху колеры вельмі яркія й сакавітыя, яны асьляпляюць, мяшаюць арыентавацца ў прасторы[3].
Характарыстыка
рэдагавацьПаўдзённы жах узьнікае калі добра знаёмы час поўдня перастае быць натуральным, усё здаецца нерэальным, выклікае жах, жудасьць (гл. Няроднасьць і Жудасная даліна).
Для гэтага жаху характэрныя:
- пякучае сонца ў зеніце;
- бясхмарнае неба;
- пэйзаж / будынкі насычанага колеру;
- нерухомая замерлая прастора
- адсутнасьць меставога шуму й шуму ад іншых людзей;
- аддалены гул;
- белыя, пясочныя або тэракотавыя пабудовы пасярод пустой прасторы;
- простыя, выразныя, строгія формы: куб, паралелепіпэд, шар, піраміда;
- адсутнасьць людзей
- рытмічна паўтаральныя абʼекты;
- утоеная небясьпека альбо намёк на яе.
Апісаньне фэномэну:
Апоўдні ж... роўна апоўдні яшчэ страшней. Агледзіш далягляд. Стаяць у застылым паветры сухія выпарэньні ральляў: то зямля «гарыць», кажуць сяляне. Гарачыя дыханьні зямлі не калыхнуцца. Бязьлітаснае сьвяціла прыбівае да парэпанай, абязьвільготненай глебе кожны ліст, цісьне струменямі цяжкага сьвятла: то небасхіл лье лівень расплаўленага золата. Нават пыл не пыліць, — прыгнятае й яго, пакорлівы, ступнявы прыгнёт. Цяжка й жудасна. У бязвольным жаху маўчыць усё, стомленае, прыціхлае перад магутным Малохам… абы мінула нясьцерпная гадзіна. Пабяжыш — і гоніцца, гоніцца хтосьці. Крыкнуць хочаш — не сьмееш. Ды й ня ты адзін: усё стварэньне сышла ў сябе, усё стварэньне, замёршы, чакае. Здаецца, «нячысьцік паўдзённы» не ласкавей «нячысьціка паўночнага». Не мая гэта містыка. Баюся яе. Ні ўначы, ні днём не расчыніцца душа. І не хацелася б паміраць у гэтыя жудасныя гадзіны.
— Багаслоў Павал Флярэнскі
Паўдзённы жах адбываецца ў часовай прамежак паміж 12:00 і 16:00 гадзінамі. Звычайна тым часам людзі нічым не занятыя й адчуваюць «пустату» й дыскамфорт, які можа выяўляцца ў прадчуваньні кашмару, чагосьці нядобрага[5].
Гісторыя
рэдагавацьТэрмін быў выяўлены дзякуючы жывапісу мастакоў XIX—XX стагодзьдзяў; на карцінах, якія выклікаюць паўдзённы жах пануе яснае сонечнае надворʼе, шмат пустой прасторы, адчуваецца цішыня, быццам прырода заціхла перад бурай, апантаным кашмарам[5].
Прычыны
рэдагавацьСьпіс магчымых прычынаў зьяўленьня фэномэну[3]:
- Цеплавы й сонечны ўдар;
- Ахоўныя інстынкты:
- адсутнасьць людзей выклікае інстынктыўны непакой: «магчыма гэтае месца ўсё яшчэ небясьпечна»;
- Лімінальныя прасторы;
- Дыскамфорт ад сузіраньня звыклых і зразумелых абʼектаў у нязвыклым, «няправільным» стане;
- Узьдзеяньне інфрагуку.
Прыклады
рэдагаваць- Асноўны прыклад фэномэну паўднёвага жаху — Лахайнскі поўдзень[6][7].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Паўдзенны // Практычны беларускі вайсковы слоўнік. Менск: Выйсковая Камісія пры Інбелкульце, 1927. (часткова) — БНТ — Slounik.org, 2003—2023
- ^ Крапіва Паўдзённы // Беларуска-расейскі слоўнік. У 3 т. (Больш за 110.000 словаў). Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2012. — 4-е выд., перапрац. і дап. ISBN 978-985-11-0613-0. Пад рэд. А.Лукашанца; НАН Беларусі, Ін-т мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы. — Slounik.org, 2003—2023
- ^ а б в Фэномэн паўдзённага жаху. (Эксклюзіўнае дасьледаваньне) // Архіў 13-20-44.ru (рас.)
- ^ AdMe / Культура / Что такое полуденный ужас, который вы, возможно, испытывали на себе, но не понимали, что с вами происходит. (рас.)
- ^ а б «Weiße Weise — Паўднёвы жах — 1 — Паўднёвы жах» на YouTube
- ^ Blair Pruitt, 2002 (анг.)
- ^ Jack Williams, 2005 (анг.)
Літаратура
рэдагаваць- Blair Pruitt Explore Kauai: An Independent Traveler’s Guide. — Mutual Publishing, 2002. — С. 17. — ISBN 978-1-56647-560-0 (анг.)
- Jack Williams (2005-05-17) Sun beams directly down on Hawaii in May, July. USA Today. (анг.)