Паэтычная вольнасьць
Паэты́чная во́льнасьць (па-лацінску: licentia poetica) — наўмыснае або міжвольнае адступленьне ад агульнапрынятых моўных нормаў у вершаваных творах дзеля захаваньня ў іх мэтрычнага малюнка ці рыфмы. Гэта могуць быць неўласьцівыя для літаратурнай мовы словы, націскі, слоўныя скарачэньні і г. д. Так, у вершы Я. Купалы «Беларускім партызанам» сустракаецца слова «гітлерцы» замест «гітлераўцы»: «Рэжце гітлерцаў паганых».
Злоўжываць паэтычнай вольнасьцю нельга. Разам з тым яе трэба адрозьніваць ад звычайнай моўнай неахайнасьці аўтара.
Літаратура
рэдагаваць- Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. — 3-е выд., дапрац. і дапоўн. — Менск: Беларуская навука, 2004. — 576 с. — 2000 ас. — ISBN 985-08-0598-6
- Рагойша В. П. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах. — Менск: Беларуская энцыклапедыя, 2001. — 384 с. — 1000 ас. — ISBN 985-11-0197-4
Гэта — накід артыкула па літаратуры. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |