Патэнта́т (ад лац. potens — магутны) — нефармальны тэрмін для абазначэньня асобы з надзвычайнай, звышнатуральнай уладай.

Выкарыстаньне рэдагаваць

Тэрмін першапачаткова азначаў абсалютнага манарха (то бок аўтакрата, як таксама тытулаваўся кіраўнік) вялікай дзяржавы. З адмоўнае канатацыі тэрміну, пераважна на Ўсходзе, і пайшло выкарыстаньне яго ў дачыненьні да кіраўніка любога таталітарнага і/або злачыннага рэжыму, як сынонім словаў дэспат, дыктатар, тыран.

У хрысьціянскай царкве гэтым тэрмінам называюць Ісуса Хрыста, напрыклад у 1 Цм. 6:15.