Звышнатуральнае
Звышнатуральнае — сьветапоглядная катэгорыя, якая вызначае тое, што знаходзіцца па-над фізычным сьветам вымярэньняў і дзейнічае па-за ўплывам законаў прыроды, выпадае з ланцугу прычынных сувязей і залежнасьцей, нешта першаснае ў дачыненьні да рэчаіснасьці і якое ўзьдзейнічае на яе, што ня можа быць праяўлена ў матэрыяльным сьвеце.
У рэлігійным сэнсе звышнатуральнае раскрываецца праз паняцьці звышпачуцьцёвага, нецялеснага, непрацяглага існаваньня, якое немагчыма выявіць зьнешнімі органамі пачуцьцяў чалавека і прыладамі. У больш вузкім сэнсе звышнатуральнае таксама можа разглядацца як нейкае вымярэньне іншай, мэтафізычнай прасторы — замагільнага сьвету, у якім душа можа знаходзіцца без фізычнага цела.