Патрык Руст

нідэрляндзкі канькабежац

Па́трык Руст (па-нідэрляндзку: Patrick Roest) — нідэрляндзкі канькабежац, які тройчы здабываў перамогу ў чэмпіянаце сьвету па канькабежным спорце. Упершыню заявіў пра свае амбіцыі, атрымаўшы перамогу ў юнацкім чэмпіянаце сьвету па канькабежным спорце ў 2014 годзе. У наступным годзе на спаборніцтвах у Варшаве абараніў свой тытул[2][3]. 12 лістапада 2016 году быў далучаны да складу нацыянальнай зборнай Нідэрляндаў, якая здабыла перамогу ў каманднай гонцы перасьледу на першым этапе кубку сьвету сэзону 2016—2017 гадоў[4]. На Алімпійскіх гульнях 2018 году Руст здабыў срэбны мэдаль у гонцы на 1500 мэтраў, саступіўшы свайму партнэру па камандзе К’ельду Нёйсу. На гэтых жа спаборніцтвах атлет займеў бронзавы мэдаль у каманднай пагоні. З 2018 па 2021 гады спартовец тройчы запар станавіўся чэмпіёнам сьвету, а ў 2021 годзе ён стаў чэмпіёнам Нідэрляндаў у агульным заліку, здабыўшы перамогі ў стартах на 500, 1500 і 1500 мэтраў. Алімпійскія гульні 2022 году ў Пэкіне прынесьлі нідэрляндцу срэбныя мэдалі ў гонках на 5000 і 10000 мэтраў. Двойчы прадстаўніка Нідэрляндаў апярэджваў швэдзкі атлет Нільс ван дэр Пуль.

Патрык Руст
Пэрсанальная інфармацыя
Поўнае імяпа-нідэрляндзку: Patrick Roest
Нарадзіўся7 сьнежня 1995(1995-12-07)[1] (28 гадоў)
Грамадзянства
Прафэсійная інфармацыя
Спэцыялізацыяканькабежац

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць