Каардынаты: 38°15′31″ пн. ш. 21°36′31″ у. д. / 38.25861° пн. ш. 21.60861° у. д. / 38.25861; 21.60861

Патраская затока ці Калідонская затока (па-грэцку: Πατραϊκός Κόλπος) — глыбокая затока Іянічнага мора. Разьмешчаны паміж паўночна-заходнім узьбярэжжам грэцкага паўвостраву Пэляпанэс і паўднёвым берагам ному Этолія і Акарнанія мацерыковай Грэцыі. На ўсходзе злучаны вузкім пралівам з Карынфскай затокай недалёка ад мосту Рыа-Антырыа. Даўжыня затокіа 40-50 кілямэтраў, шырыня — ад 10 да 20 кілямэтраў, плошча акваторыі — каля 350 км². На паўднёва-ўсходнім беразе затокі разьмешчаны буйны горад і порт Патры, на паўночным беразе затокі — горад і порт Місалёнгі. Круглы год свабодны ад лёду. У затоцы разьвіта суднаходзтва.

Патраская затока
Краіны вадазбору
Найб. шырыня 20 км

У 1571 годзе ў затоцы адбылася адна з найбуйнейшых марскіх бітваў у гісторыі — Бітва пры Лепанта. У 1772 годзе падчас Першай Архіпэлягскай экспэдыцыі рускага флёту ў затоцы адбылася бітва паміж расейскай і турэцкай эскадрамі, якая завяршылася перамогай расейцаў.