Пасхал I (папа рымскі)

Пасхал I (па-лацінску: Paschalis PP. I), сьвецкае імя Паскуале Масымі (па-італьянску: Pascuale Massimi; ?, Рым11 лютага 824, Рым) — папа рымскі з 25 студзеня 817 году па 11 лютага 824 году. Папа паходзіў з Рыма.

Пасхал I (папа рымскі)
па-лацінску: Paschalis PP. I
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся каля 775
Памёр 11 лютага 824[1] або 824[2]
ДэнамінацыяКаталіцкая царква[3]
Заняткікаталіцкі сьвятар, пісьменьнік, каталіцкі біскуп
Дзень памяці11 лютага

Да абраньня папам зььяўляўся абатам манастыра Сьвятога Стэфана у базыліцы Сьвятога Пятра. Спрабаваў аб’яднаць у сваіх руках сьвецкую й царкоўную ўлады. Займаў рэзка адмоўную пазыцыю па дачыненьні да Людовіка Пабожнага, абвінавачваўся ва ўжываньні катаваньняў да прыхільнікаў Людовіка, але сваю віну адмаўляў. Клапаціўся пра місіянэрства ў скандынаўскіх краінах.

Прыняў у Рыме грэцкіх манахаў, уцекачоў ад бізантыйскага абразаборства. Дзякуючы ім, застаецца самым вядомым з раньнесярэднявечных папам, бо ён намаляваны на мазаікай ў апсыдзе цэркваў Санта-Прасэдэ, Санта-Марыя-ін-Домніка й Санта-Чэчылія-ін-Трастэвэрэ[4]. Памерлага папу рымляне не дазволілі пахаваць у базыліцы Сьвятога Пятра.

  1. ^ Piazza A., autori vari PASQUALE I, santo // Enciclopedia dei Papi (італ.) — 2000.
  2. ^ Paschal // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  3. ^ Catholic-Hierarchy.org (анг.)USA: 1990.
  4. ^ John N.D. Kelly, Gran Dizionario Illustrato dei Papi, p. 271

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Пасхал I (папа рымскі)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў