Нармаль
геамэтрычны аб’ект
У дыфэрэнцыяльнай геамэтрыі, нармаль — гэта прамая, артаганальная датычнай прамой да некаторай крывой або датычнай роўніцы да некаторай паверхні. Таксама кажуць пра нармальны кірунак.
Вэктар нармалі да паверхні ў дадзеным пункце — гэта (звычайна адзінкавы) вэктар, прыкладзены да дадзенага пункта і раўналежны кірунку нармалі. Для кожнага пункта гладкай паверхні можна задаць два нармальныя вэктары, адрозныя кірункам. Калі на паверхні можна задаць бесьперапыннае поле нармальных вэктараў, то кажуць, што гэтае поле задае арыентацыю паверхні (гэта значыць вылучае адзін з бакоў). Калі гэтага зрабіць нельга, паверхня завецца неарыентаванай.
Гэта — накід артыкула па матэматыцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |