Партыя свабоды расейскага народу

Партыя свабоды расейскага народа (ПСРН) — адно зь першых задзіночаньняў агульнадэмакратычнага характару, якое існавала ў Гомлі з 2 лістапада 1956 году да 9 лютага 1957 году.

Партыя свабоды расейскага народу
Заснавальнік М. Грачуха, Ф. Казлоўскі
Дата заснаваньня 2 лістапада 1956 года
Распушчаная 9 лютага 1957 года
Штаб-кватэра Гомель
Ідэалёгія Антыкамунізм
Дэмакратызм
Колькасьць 5 чалавек

Утварэньне

рэдагаваць

Партыя свабоды расейскага народу была заснаваная 2 лістапада 1956 году на сустрэчы М. Грачухі, памочніка санітарнага лекара абласной санэпідэмстанцыі, з Ф. Казлоўскім, загаднікам крамы. У прыватнай гутарцы па абмеркаваньні працэсаў у Вугоршчыне й Эгіпце знаёмыя прыйшлі да размовы пра неабходнасьць заснаваньня арганізацыі на манэр партыяў, якія існуюць у краінах з дэмакратычнымі традыцыямі. Ініцыятыва сыходзіла ад М. Грачухі. У той жа дзень з гэтай ідэяй быў азнаёмлены прадавец мясакамбіната Г. Віньнікаў, які, паводле собскіх слоў, выразіў палкае жаданьне далучыцца да незалежнага руху. У тым жа месяцы ў арганізацыю ўступілі электрамантэр Гомельскае ЦЭС М. Дзехцяроў і гравёр фабрыкі «Палесдрук» А. Яткін. Апошні зрабіў пячатку арганізацыі й вынес з фабрыкі шрыфт для вырабу ўлётак і вокладак партбілетаў.

Дзейнасьць

рэдагаваць

Прадугледжваліся таксама розныя сродкі барацьбы з камуністычным рэжымам. М. Грачуха адстойваў паступовую й крапатлівую працу па прыцягненьні новых сябраў партыі. Ф. Казлоўскі выступаў за больш радыкальныя дзеяньні — за збор зброі, выпуск улётак, арганізацыю радыёпрапаганды.

Пакараньне

рэдагаваць

9 лютага 1957 году былі арыштаваныя М. Грачуха, Ф. Казлоўскі, А. Яткін, крыху раней Г. Віньнікаў, а 16 лютага 1957 году — М. Дзехцяроў. 16 верасьня 1957 году рашэньнем Судовае калегіі па крымінальных справах Гомельскага абласнога суда сябры арганізацыі асуджаныя: М. Грачуха, Ф. Казлоўскі на 10 гадоў зьняволеньня, Г. Віннікаў на 5 гадоў зьняволеньня, А. Яткін на 3 гады, М. Дзехцяроў — 1 год. Усе яны абвінавачваліся ў стварэньні антысавецкай арганізацыі, выпрацоўцы Статуту й прысягі, падрыхтоўцы да выпуску ўлётак.

Сярод заснавальнікаў ПСРН былі 2 беларусы, 2 расейцы, 1 украінец. Удзельнікамі былі:

  • М. Грачуха
  • Ф. Казлоўскі
  • А. Яткін
  • Г. Віньнікаў
  • М. Дзехцяроў

Асноўныя пункты праграмы

рэдагаваць

На паседжаньнях бюро ПСРН (5 і 12 студзеня 1957 году), якія адбываліся на кватэры Ф. Казлоўскага, быў выпрацаваны Часовы статут і некаторыя праграмныя палажэньні партыі. Асноўнымі пунктамі праграмы былі:

  • Прызнаньне права прыватнай уласнасьці на зямлю, вытворчасьць і сродкі вытворчасьці.
  • Будаўніцтва дэмакратычнага грамадзтва.
  • Адмаўленьне кіроўнай ролі КПСС.
  • Шматпартыйнасьць.
  • Дэкляраваньне сяброўства народаў «Вялікай Расеі» й ўсяго свету.

Ад сябраў партыі патрабавалася выкананьне задач па паляпшэньні жыцьця народу й зьдзяйсьненьня дэмакратычных асноваў.

Клянуся перад абліччам свайго народу аддаць усе сілы вызваленьню расейскага народу ад камуністычнага прыгнёту.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць