Пармэлія (Parmelia) — род ліставатых лішайнікаў сямейства пармэліевых.

Пармэлія
Клясыфікацыя
ЦарстваГрыбы
АддзелАскаміцэты
КлясаЛеканораміцэты
ПарадакЛеканаральныя
СямействаПармэліевыя
РодПармэлія
Бінамінальная намэнклятура
Parmelia

Слаявіна ліставатая. Зьверху жаўтавата-зеленаватая, шэрая, зялёна-бурая, з сарэдыямі, радзей з пладовымі целамі (апатэцыямі), зьнізу белая, карычневая ці чорная, прымацаваная да субстрату. Споры па 8 у сумцы, бясколерныя, аднаклетачныя. Фікабіёнт — водарасьць з роду трэбуксія.

Род аб’ядноўвае 10 відаў. Пашыраны ўсюды, на Беларусі сустракаюцца пармэлія баразнаватая і пармэлія скальная. Трапляюцца ў лясах на ствалах дрэў, валунах.

Выкарыстоўваюцца для атрымання антыбіётыкаў.

Пармэліясховішча мультымэдыйных матэрыялаў