Парлямэнцкія выбары ў Славаччыне 2002 году
(Перанакіравана з «Парлямэнцкія выбары ў Славаччыне (2002)»)
Парлямэнцкія выбары ў Славаччыне 2002 году адбыліся 20 і 21 верасьня 2002 году. На 150 месцаў Народнай Рады Славацкай Рэспублікі прэтэндавала 25 партыяў. Яўка склала 70,07%.
Вынікі выбараў
рэдагавацьПартыі | Галасоў | Месцаў | Δ | |
---|---|---|---|---|
Народная партыя — Рух за дэмакратычную Славаччыну | 560 691 (19,5%) | 36 | ▼ 7 | |
Славацкая дэмакратычная і хрысьціянская унія — Дэмакратычная партыя | 433 953 (15,1%) | 28 | Упершыню | |
Курс — сацыяльная дэмакратыя | 387 100 (13,5%) | 25 | Упершыню | |
Партыя вугорскай кааліцыі | 321 069 (11,2%) | 20 | ▲ 5 | |
Хрысьціянскі дэмакратычны рух | 237 202 (8,3%) | 15 | Упершыню | |
Альянс новых грамадзянаў | 230 309 (8,0%) | 15 | Упершыню | |
Камуністычная партыя Славаччыны | 105 084 (3,7%) | 0 | Упершыню | |
Славацкая нацыянальная партыя | 95 633 (3,3%) | 0 | ▼ 14 |
Наступствы
рэдагавацьПаводле вынікаў выбараў партыі «Славацкая дэмакратычная і хрысьціянская унія», «Хрысьціянскі дэмакратычны рух», «Альянс новых грамадзянаў» і «Партыя вугорскай кааліцыі» сфармавалі кіруючую кааліцыю. Прэм'ер-міністрам стаў Мікулаш Дзурында.