Парлямэнцкія выбары ў Вугоршчыне 2018 году
Парлямэнцкія выбары ў Вугоршчыне 2018 году адбыліся 8 красавіка 2018 року. Перамогу на іх зь дзьвюма трацінамі галасоў атрымаў блёк Фідэс — ХДНП, лідэр якога Віктар Орбан захаваў пасаду прэм’ер-міністра.
← 2014
| ||||
Парлямэнцкія выбары ў Вугоршчыне 2018 году | ||||
8 красавіка 2018 (6 гадоў таму) | ||||
Кандыдат | Віктар Орбан | Габар Вона | Гергей Карачонь | |
---|---|---|---|---|
Партыя | Фідэс — ХДНП | Ёбік | ВСП — Дыялёг | |
Лідэр з | 17 траўня 2003 | 25 лістапада 2006 | 12 сьнежня 2017 | |
Галасоў выбаршчыкаў | 2498128 | 1007084 | 635283 | |
Папярэдняя колькасьць месцаў | 131 | 24 | 29 | |
Колькасьць месцаў | 133 | 25 | 20 | |
Розьніца (месцаў) | ▲ 3,61% | ▼ 0,68% | ▼ 13% | |
Адсотак | 48,48% | 19,54% | 12,33% | |
Кандыдат | Фэрэнц Д’юрчань | Бэрнадэт Сэл | Пэтэр Югас (палітык) | |
Партыя | Дэмакратычная кааліцыя | Палітыка можа быць іншай! | Разам | |
Лідэр з | 22 кастрычніка 2011 | 24 сакавіка 2013 | 4 лютага 2017 | |
Галасоў выбаршчыкаў | 287304 | 356507 | 32554 | |
Папярэдняя колькасьць месцаў | 4 | 6 | 1 | |
Колькасьць месцаў | 9 | 8 | 1 | |
Розьніца (месцаў) | ▬ | ▲ 1,58% | ▬ | |
Адсотак | 5,58% | 6,92% | 0,63% |
Перадумовы
рэдагавацьНа папярэдніх выбарах у 2014 року дзейны кааліцыйны ўрад, складзены з прадстаўнікоў Фідэсу і Хрысьціянска-дэмакратычнай народнай партыі, ізноў здолеў атрымаць большасьць галасоў. Аднак у пачатку 2015 року пасьля пратэстаў супраць падаткаў на інтэрнэт падтрымка ўраду ўпала, і Фідэс прайграў парлямэнцкія давыбары ў Вэспрэме.
Пасьля паразы на выбарах 2014 року распаўся выбарчы блёк «Адзінства», дзякуючы чаму другой паводле колькасьці партыяй стала праварадыкальная «Ёбік».
Улетку 2015 року правячая партыя пачала вяртаць страчаныя пазыцыі, на тле эўрапейскага міграцыйнага крызісу абвясьціўшы пра пабудову плоту ўздоўж паўднёвай мяжы з Сэрбіяй. З 17 кастрычніка 2015 року тысячы мігрантаў дзякуючы плоту былі перанакіраваныя ў Славенію.
13 сьнежня 2015 року 26-ы кангрэс «Фідэсу» пераабраў Віктара Орбана старшынём. 2 кастрычніка 2017 з пасады старшыні Вугорскай сацыялістычнай партыі сышоў Ласла Ботка.
Выбарчая сыстэма
рэдагаваць199 чальцоў Нацыянальнага сходу абіраліся двума спосабамі; 106 паводле простай большасьці галасоў, астатнія 93 — паводле партыйных сьпісаў. Выбарчы парог складаў 5%, для кааліцыяў дзьвюх партыяў — 10%, для блёкаў з большай колькасьці — 15%. Месцы разьвяркоўваліся мэтадам Д’Онта.
Вынікі
рэдагавацьПартыя | Партыйныя сьпісы | Мажарытарная сыстэма |
Агулам | ||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Галасоў | % | Месцаў | Месцаў | ± | |||||||
Фідэс — Хрысьціянска-дэмакратычная народная партыя | 48,89 | 43 | 91 | 134 | ▲ 1 | ||||||
За лепшую Вугоршчыну | 19,33 | 24 | 1 | 25 | ▲ 2 | ||||||
Вугорская сацыялістычная партыя — Дыялёг для Вугоршчыны | 12,25 | 12 | 8 | 20 | ▼ 10 | ||||||
Палітыка можа быць іншай! | 6,88 | 7 | 1 | 8 | ▲ 3 | ||||||
Дэмакратычная кааліцыя | 5.54 | 6 | 3 | 9 | ▲ 5 | ||||||
Мамэнтум | 2,82 | — | — | — | Новая | ||||||
Партыя вугорскага двухвостага сабакі | 1,68 | — | — | — | Новая | ||||||
Разам | 0,64 | — | 1 | 1 | ▼ 2 | ||||||
Нацыянальнае самакіраваньне немцаў у Вугоршчыне | 0,48 | 1 | — | 1 | ▲ 1 | ||||||
Вугорская рабочая партыя | 0,29 | — | — | — | ▬ | ||||||
Сямейная партыя | 0,19 | — | — | — | ▬ | ||||||
Вугорская партыя справядлівасьці і жыцьця | 0,15 | — | — | — | ▬ | ||||||
Партыя спорту і здароўя Вугоршчыны | 0,13 | — | — | — | ▬ | ||||||
Нацыянальнае самакіраваньне цыганоў | 0,10 | — | — | — | ▬ | ||||||
Іншыя партыі (меней за 0,1%) | — | — | — | ▼ 1 | |||||||
Незалежныя | 1 | 1 | ▲ 1 | ||||||||
Правільных бюлетэняў | 5325376 | 100 | |||||||||
Сапсаваных бюлетэняў | 57928 | 1,08 | |||||||||
Агулам | 5391192 | 93 | 106 | 199 | ▬ | ||||||
Зарэгістраваных бюлетэняў / Яўка | 7980115 | 67,56 | |||||||||
Крыніцы: Выбарчая камісія |
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьПарлямэнцкія выбары ў Вугоршчыне 2018 году — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Старонка пра выбары (вуг.)