Палітыка можа быць іншай!
вугорская палітычная партыя
«Палі́тыка мо́жа быць і́ншай!», (па-вугорску: Lehet Más a Politika!, LMP) — вугорская палітычная партыя, заснаваная 26 лютага 2009 г. на базе некалькіх няўрадавых арганізацыяў.
Ідэалягічнай асновай партыйнай палітыкі зьяўляецца канцэпцыя ўстойлівага разьвіцьця. Партыя падтрымлівае разьвіцьцё грамадзянскай супольнасьці, абароны навакольнага асяродзьдзя і барацьбу з карупцыяй. Кіраваньне LMP ажыцьцяўляе калектыўнае кіраўніцтва з 13 чалавек. LMP зьяўляецца назіральніцай у Эўрапейскай партыі зялёных.
На выбарах у Эўрапарлямэнт 2009 г. партыя атрымала 2,61% галасоў, а на парлямэнцкіх выбарах у красавіку 2010 г. патрапіла ў парлямэнт, атрымаўшы 16 мандатаў з 386: 5 мандатаў па тэрытарыяльных сьпісах і 11 — па нацыянальным сьпісе.