Паоля Эгону

італьянская валейбалістка

Па́оля Эго́ну (па-італьянску: Paola Egonu; 18 сьнежня 1998 году) — італьянская валейбалістка, бакавая нападніца клюбу «Вэра-Міляна» і нацыянальнай зборнай Італіі.

Паоля Эгону
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзілася 18 сьнежня 1998(1998-12-18)[1] (26 гадоў)
Рост 193 см[3]
Пазыцыя дыяганальны нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Вэра-Міляна Монца[d]
Клюбы
Гады Клюб
2013—2017 Клюб Італія Рым[d]
2017—2019 Ігар Гаргандзоля Навара
2019—2022 Імока Канэльяна
2022—2023 Вакыфбанк Стамбул[d]
2023—4 Вэра-Міляна Монца[d]
Зборныя
2015—4 Італія

Кар’ера

рэдагаваць

Прафэсійную кар’еру пачала ў 2013 годзе ў складзе каманды «Клюб Італія», якая была базавай камандай юніёрскай зборнай краіны. У 2017 году склала склала працоўную дамову з клюбам «Ігар Гаргандзоля», у складзе якога была прызэрам чэмпіянатаў Італіі, уладальнікам Кубка і Супэркубка краіны. Поруч з клюбам у 2019 годзе здабыла перамогу ў Лізе чэмпіёнаў. У тым жа 2019 годзе далучылася да клюбам «Імока», зь якім таксама дамагалася посьпехаў. У сэзоне 2021—2022 гадоў італьянская была найкаштоўнейшай гульчыхай чэмпіянату Італіі. Пасьля такіх выступаў наступны сэзон спартоўка правяла ў чэмпіянаце Турэччыны, але пасьля вярнулася на радзіму, склаўшы кантракт з «Вэра-Міляна».

Міжнародная

рэдагаваць

У 2014—2016 гадах выступала за юніёрскую і моладзевую зборныя краіны. У 2015 годзе дэбютавала ў складзе нацыянальнай зборнай Італіі. У паўфінале чэмпіянату сьвету 2018 году ў матчы супраць зборнай Кітаю зрабіла фантастычную выніковасьць, паклаўшы на свой рахунак 45 пунктаў, чым забясьпечыла прасоўваньне зборнай у фінал турніру.

На чэмпіянаце сьвету 2022 году ў Нідэрляндах у складзе зборнай Эгону здабыла бронзавы мэдаль. Італьянкі ў паўфінале саступілі зборнай Бразыліі, але ў матчы за трэцяе месца перамаглі зборную ЗША зь лікам 3:0. Падчас турніру Эгону скардзілася на расісцкія абразы з боку заўзятараў на ейны адрас, праз што гразілася сысьці са зборнай[4].