Пані Хіда

беларускі поп-рок-гурт

«Па́ні Хі́да» — беларускі музычны гурт з Воршы, створаны ў 1990 року.

Пані Хіда
Краіна
Месца ўтварэньня Ворша
Мова беларуская мова і расейская мова
Жанр поп-рок
panihida.narod.ru (рас.)

Мінуўшчына

рэдагаваць

Гурт заснаваны ў 1990 року ў Воршы.

Ляўрэат Менскага рок-фэсту-1992, «Аршанскага сэйшну-1994», «Зорнай ростані(d)», уладальнікі Рок-кароны (1997) за песьню году («Таніц») і кліп году («Сьлёзы на соснах»). Сьпяваў па-маскальску. У 1997 запісалі беларускую песьню для складанкі «Песьнярок»[1].

У 2003 року гурт спыніў дзейнасьць. У 2009 сабраўся зноў пад назовам Cola-Manola, але ў 2010 вярнуўся да былой назвы.

У 2013 музыкі выканалі першую аўтарскую песьню «Вецер» па-беларуску[1][2].

Удзельнікі

рэдагаваць
  • Андрэй Васілеўскі (гітара, бэк-вакал)
  • Аляксандар Відус (бас-гітара)
  • Ігар «Воўк» Воўкаў (бубны)
  • Аляксей «Перац» Гарбузаў (бас-гітара)
  • Мікалай «Галоўурач» Галавач (губны гармонік, бэк-вакал)
  • Мікалай Лапін (гітара)
  • Раман Мальчэўскі (бубны)
  • Каро Маўсэсян (бубны)
  • Аляксей «Батон» Пімога (гітара)
  • Мікалай «Клявэсын» Растаргуеў (бубны)
  • Уладзімер «Рубель» Рублеўскі (бубны)

Дыскаграфія

рэдагаваць
  • «Добровольцы ИРА» (1992)
  • «Проза и стихи» (1997)
  • «Рай для Фей» (1998)
  • «Истории» (1999)
  • «The Bestолочь» (2012)
  • «Generale» (2018)
  • «Леди mакбет» (2021)
  1. ^ а б „Пані Хіда“ засьпявае па-беларуску Жамерыны. Tuzin.fm (24 кастрычніка 2013). Праверана 17 верасьня 2024 г.
  2. ^ Люты, холад, адзінота. Першы беларускамоўны кліп „Пані Хіды“ (прэм’ера) Відэа. Tuzin.fm (8 лютага 2019). Праверана 17 верасьня 2024 г.
  3. ^ Пані Хіда „The Bestолочь“ (+аудио) (рас.) Experty.by Праверана 17 верасьня 2024 г.