Панашэму
Панашэму (саманазва Ponaschemu, у літаральным перакладзе на беларускую: «па-нашаму») — кантактная (зьмяшаная) мова на нямецкай і ніжнелужыцкай аснове.
Панашэму | |
Ponaschemu | |
Ужываецца ў | Нямеччына |
---|---|
Рэгіён | Ніжняя Лужыца |
Колькасьць карыстальнікаў | прыкладна 500 чал. |
Клясыфікацыя | Кантактныя мовы (індаэўрапейская аснова) |
Афіцыйны статус | |
Коды мовы |
Нарыс
рэдагавацьПанашэму складаецца зь нямецкіх і ніжнелужыцкіх элемэнтаў, лексыка мовы зьмяшаная, граматыка — ніжнелужыцкая.
Мова мела ўжытак да пэрыяду 50-х рокаў ХХ ст. Панашэму ў асноўным была распаўсюджаная ў вёсках Шпрэвальду з лужыцка-нямецкім насельніцтвам. У мястэчках і іншых местах, напрыклад, у Котбусе, мова не выкарыстоўвалася з нагоды кпінаў над панашэму з боку мескіх жыхароў.
У цяперашнім часе мова выкарыстоўваецца рэдка, паколькі тагачасныя вясковыя жыхары, будучы дзьвюхмоўнымі, збольшага перайшлі на нямецкую мову.
Прыклад
рэдагавацьДзіцячы вершык 1890 року, запісаны нямецкім дасьледнікам Вілібальдам фон Шулебургам у мясцовасьці Еншвальдэ (Яншойцэ). Варыянт на панашэму запісаны паводле лужыцкай артаграфіі:
- на панашэму: «Morgenrot, swinja tot. Škla grochow, zwerjcha knochow. Šklicka rajsa, zwerjcha šajsa.»
- па-нямецку: «Morgenrot, Schweine tot. Schüssel Erbsen, oben Knochen. Schüssel Reis, oben Scheiß.»
- па-беларуску: «На ўсход сьвіньня памрэ. Сподак з гарошкам, зьверху — косткі. Рыс на падносе, зьверху — пазадзьдзе.»
Літаратура
рэдагаваць- Der Niedersorben Wendisch — Domowina-Verlag ISBN 3-7420-1886-8
- Serbska Pratyja 2008