Памежны разлад асобы

разлад асобы са стратай кіраваньня пачуцьцямі

Памежны разлад асобыразлад асобы праз страту кіраваньня ўласнымі пачуцьцямі.

Памежны разлад асобы
Карціна «Адчай» (1894) Эдварда Мунка, які хварэў на ПРА
Карціна «Адчай» (1894) Эдварда Мунка, які хварэў на ПРА
Сынонімы памежнае разладзьдзе[1] асобы
Спэцыяльнасьць псыхіятрыя
Сымптомы страх і гнеў ад адхіленьня і ігнараваньня
Ускладненьні самапашкоджаньне і маніпуляваньне
Звычайна праяўляецца пачуцьцёвая няўстойлівасьць з маладосьці
Працягласьць некалькі гадоў
Прычыны бацькоўскае адпрэчаньне і плоцевы гвалт
Фактары рызыкі непасьлядоўнае выхаваньне
Сходныя станы імпульсіўны разлад асобы
Прафіляктыка дыхальная гімнастыка
Лячэньне пазнавальна-паводзінная тэрапія
Лекі кветыапін[d][2], aripiprazole[d][2], lamotrigine[d][2] і venlafaxine[d][2]
Выжывальнасьць 45 % вылечылі (2012 год)
Частасьць 6 % насельніцтва (2015 год)
Сьмяротнасьць 8 % самагубства (2015 год)
Памежны разлад асобы ў Вікісховішчы

Пры пазнавальна-паводзінным лячэньні разладу прыбягаюць да разбору памылак у пазнаньні і навучаньню самавалоданьню праз крытычнае мысьленьне. Найчасьцей пры ПРА адзначаюцца нянавісьць да сябе і насьцярожанасьць з навакольнымі. Карысна падтрымліваць самаацэнку хворага праз увагу да станоўчых дзеяньняў і крытыку недапушчальных паводзінаў умяшаньня ў асабістыя межы, каб той мог усьвядоміць уласныя, але пасьля пагашэньня жарсьці[3].

Папярэджаньне

рэдагаваць

Прадухіленьню разладу спрыяюць дыхальныя практыкаваньні з нэрвова-цяглічным расслабленьнем цела, што зьніжае напал пачуцьцяў. Пры дыхальным практыкаваньні робяць удых і затрымку дыханьня па 3 сэкунды, а затым выдых 6 сэкундаў. У пэўных выпадках дапамагае засяроджаньне на адным прадмеце, як то стук гадзіньніка або сэрца. Для распазнаньня пачуцьцяў і ўзмацненьня кіраваньня імі карысна прыбягаць да мэтафары[3].

Чыньнікі

рэдагаваць

Узьнікненьню разладу спрыяюць бацькоўскае адпрэчаньне і непасьлядоўнае выхаваньне, якія выклікаюць дзіцячую [[Душэўная траўма|траўму]], а таксама плоцевы і іншы цялесны гвалт[3].

Памежны разлад асобы выяўляецца праз пачуцьцёвую няўстойлівасьць, павышаную трывожнасьць і ранімасьць, страх і гнеў ад адхіленьня і ігнараваньня, чорна-белае мысьленьне і недавер да навакольных, страту кіраваньня пачуцьцямі і імпульсіўнасьць. У выніку ўтвараецца балючая прыхільнасьць і сузалежныя дачыненьні, ад чаго пры расчараваньні цалкам абясцэньваецца прадмет прыхільнасьці. Сярод іншага, хворыя прыбягаюць да самапашкоджаньня ў якасьці спосабу прыглушыць унутраны боль цялесным, каб зьняць стан прыглушанай агрэсіі і жарсьці. У рэдкіх выпадках хворыя ідуць на самагубства[3].

Перапоўненасьць занадта многім пры няздольнасьці ў гэтым разабрацца выклікае бязладнасьць памкненьняў і немагчымасьць фармулёўкі выразнай мэты. Ва ўмовах адсутнасьці пачуцьця ўласных межаў хворы можа адразу збліжацца з поўнымі незнаёмцамі або беспрычынна палохацца людзей. Даваньне хвораму ў стане жарсьці запатрабаванага ўтварае маніпулятыўныя паводзіны[3].