Паліты палівальнік
Паліты палівальнік (па-француску: L’Arroseur arrosé)— францускі кароткамэтражны нямы фільм 1895 году. Адзін зь першых фільмаў, зьнятых братамі Люм’ер, першая пастановачная кінакамэдыя. Для прасоўваньня стужкі быў створаны першы ў гісторыі кінаплякат. Паліты палівальнік меў вялікі посьпех у гледачоў, быў зьняты ў трох відах і выклікаў цэлы шэраг перайманьняў.
Паліты палівальнік | |
па-француску: L’Arroseur arrosé | |
Жанр | кінакамэдыя і нямое кіно |
---|---|
Рэжысэр | |
Сцэнарыст | |
Прадусар | |
У ролях | |
Апэратар | |
Мастак | Браты Люм’ер |
Вытворчасьць | Браты Люм’ер |
Дата выхаду | 1895 |
Працягласьць | 49 s |
Краіна | |
Старонка на IMDb |
Сюжэт
рэдагавацьЗьвярніце ўвагу: ніжэй раскрываюцца сюжэтныя павароты і / альбо канчатак твору. |
Карціна складаецца з аднаго кадра бязь інтэртытраў. Садоўнік палівае расьліны з вадаправоднага шлянга. Хлопчык незаўважна для садоўніка наступае на шлянг, і вада перастае цячы. Садоўнік зьдзіўлена зазірае ў наканечнік, хлопчык вызваляе шлянг, і вада пад ціскам ударае садоўніку ў твар. Ён губляе шлянг, у лютасьці азіраецца, бачыць хулігана, кідаецца за ім, даганяе і карае яго[1].
Ацэнкі
рэдагавацьКіназнаўцы неаднаразова падкрэсьлівалі, што гэты фільм вылучаецца сярод прадукцыі «родапачынальнікаў кінэматографа» і мае асаблівае значэньне ў яго гісторыі. Гісторык кіно Ежы Цёпліц, характарызуючы фільмы Люм’ераў як рэпартажныя, пісаў, што сярод іх быў і адзін інсцэнаваны — Паліты палівальнік, які зьяўляецца прадвесьнікам усіх мастацкіх фільмаў: «Нескладаная гісторыя пра хлопчыка, які наступіў на водаправодны шлянг, стала тэмай першай мастацкай карціны са сцэнаром і акторамі (хоць і аматарамі)»[2].
На думку гісторыка кіно Жоржа Садуля, Паліты палівальнік разам зь фільмам Прыбыцьцё цягніка на вакзал Сёта — самы папулярны фільм братоў Люм’ер, які, не валодаючы тэхнічнымі вартасьцямі першага, дзякуючы наяўнасьці сцэнара набыў вядомасьць і значнасьць: «Посьпех зьместу ў фільме адкрыў дарогу кінамастацтву»[3].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Разлогаў К. Э. Луна і Палівальнік // Плянэта кіно. — М.: Эксмо, 2015. — С. 16—20. — 408 с. — ISBN 978-5-699-69079-4.
- ^ Цёпліц Ежы. Гісторыя кінамастацтва. — М., 1968. — Т. 1. 1895—1927. — С. 29. — 338 с.
- ^ Садуль Жорж. Гісторыя кінамастацтва. Ад яго зараджэньня да нашых дзён. — М.: Иностранная литература, 1957. — С. 31. — 464 с.