Палікір
Палікір (па-ангельску: Palikir) — сталіца Фэдэратыўных Штатаў Мікранэзіі, знаходзіцца на востраве Похнпэі ў даліне Палікір, паміж дзьвюма вульканамі.
Палікір | |
Краіна: | Фэдэратыўныя Штаты Мікранэзіі |
Вышыня: | 80 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 4645 чал. (2009) |
Часавы пас: | UTC+11 |
Геаграфічныя каардынаты: | 6°55′4″ пн. ш. 158°11′6″ у. д. / 6.91778° пн. ш. 158.185° у. д.Каардынаты: 6°55′4″ пн. ш. 158°11′6″ у. д. / 6.91778° пн. ш. 158.185° у. д. |
Палікір |
Востраў быў заселены яшчэ ў пачатку ХІІ стагодзьдзя, аднак дакладная дата заснаваньня Палікіру невядомая. Да канца Другой сусьветнай вайны тут жыла нязначная колькасьць похнпэйцаў, але ў 1980 годзе ЗША прафінансавала праграму разьвіцьця сталіцы і насельніцтва гораду вырасла.
За выключэньнем некалькіх каменных плятформаў і абарончых сьценаў, якія знаходзяцца ў навакольлі Палікіру горад ня мае ніякіх археалягічных каштоўнасьцяў. Згодна зь легендай, у канцы Х стагодзьдзя Палікір і ўвесь востраў Похнпэі належалі дзяржаве Нан-Мадол, а калі яна перастала існаваць і да далучэньня да каралеўства Соку востраў быў незалежны.
У пачатку XVI стагодзьдзя на востраве зьявіліся эўрапейцы. Пасьля першых кантактаў з эўрапейцамі ніякіх зьменаў у жыцьці насельніцтва вострава не адбылося. У 1886 годзе Похнпэі трапіла пад кантроль Гішпаніі, і заваяваўшы тубыльцаў гішпанцы пабудавалі на захад ад Палікіру невялікае паселішча Калонія. Пасьля Гішпана-Амэрыканскай вайны 1898 году Гішпанія была вымушаная прадаць востраў Нямеччыне, якая адразу пачала разьвіваць вырошчваньне копры. Жорсткія адносіны немцаў да тубыльцаў выліліся ў паўстаньне, якое, аднак, было падаўленае.
У часе Першай сусьветнай вайны востраў перайшоў пад кантроль Японіі, а пасьля вайны Ліга Нацыяў дазволіла Японіі кіраваць вострава.
У 1944 годзе на Похнпэі высадзіліся тысячы японскіх салдатаў, для заснаваньня тут вайскова-паветранай базы. У Палікіры былі пабудаваныя аэрадром, радарныя ўстаноўкі, сетка падземных хадоў і тунэляў. Але нягледзячы на гэта паветраныя сілы ЗША змаглі разбамбіць базу і пазбавілі Японію гэтага вайсковага апорнага пункту.
Пасьля вайны Палікір заставаўся маланаселеным. ЗША захавалі кантроль над востравам да 1980 году, калі ЗША фінансавала разьвіцьцё і разбудову сталіцы краіны і чатырох сталіцаў штатаў Мікранэзіі.
У 1989 годзе ў Палікір была перанесеная сталіца Мікранэзіі з гораду Калонія.