Палесьсе Жытомір

украінскі футбольны клюб з Жытоміру

«Пале́сьсе» (па-ўкраінску: Полісся) — украінскі футбольны клюб з Жытоміру, што месьціцца ў аднайменнай вобласьці. Заснаваны ў 1959 годзе. Свае хатнія матчы ладзіць на Цэнтральным стадыёне.

Палесьсе
Поўная назва Футбольний клуб «Полісся» Житомир
Заснаваны 1959
Горад Жытомір, Украіна
Стадыён Цэнтральны
Умяшчальнасьць: 5928
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Прэм’ер-ліга
 · 2023—2024 5 месца
polissyafc.com (укр.)

Гісторыя

рэдагаваць

Футбольная каманда ў Жытоміры зьявілася ў 1959 годзе на грунце абласной рады добраахвотнага спартовага таварыства «Авангард». З наступнага году пэўны час каманда брала ўдзел у чэмпіянаце СССР у ніжэйшых дывізіёнах.

З 1967 па 1976 гады жытомірская каманда насіла назву «Аўтамабіліст», і менавіта тады яна дамаглася найвышэйшых посьпехаў. У 1967 годзе «Аўтамабіліст» стаў чэмпіёнам УССР, а шаснаццаць гульцоў каманды атрымалі званьне майстроў спорту. У 1972 годзе «Аўтамабіліст», застаючыся адным з наймацнейшых клюбаў краіны, здабыў першы Кубак УССР. У фінале жытомірскія футбалісты ў дадатковы час выгулялі моцны данецкі «Шахтар» зь лікам 1:0. З 1977 году, па рэарганізацыі футбольнага чэмпіянату СССР, Жытомір быў прадстаўлены ў другой лізе, а клюб меў назоў «Спартак». У 1987 годзе клюб быў пераназваны ў «Палесьсе».

Па здабыцьці незалежнасьці клюб атрымаў назву «Хімік», дзякуючы заступніцтву мясцовага заводу па хімічнай вытворчасьці. Клюб прабіўся ў найвышэйшы дывізіён чэмпіянату Ўкраіны і спаборнічаў там ажно сем гадоў. Празь фінансавыя цяжкасьці клюб страціў месца ў эліце, а таксама вярнуў сваю былую назву «Палесьсе». У 2005 годзе клюб прыпыніў сваё існаваньне. Адраджэньне жытомірскага футболу адбылося толькі ў 2016 годзе, калі з ініцыятывы Жытомірскай мескай рады паўстаў клюб «Жытомір». У наступным годзе клюб павярнуў назву «Палесьсе». Улетку 2021 годзе ўласьнікам каманды стаў Генадзь Буткевіч[2][3], дзякуючы якому вынікі каманды палепшыліся. Паводле вынікаў сэзону 2022—2023 гадоў «Палесьсе» вярнулася ў Прэм’ер-лігу.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць