Палескія гаворкі
Пале́скія гаворкі — гаворкі беларускае мовы, распаўсюджаныя на беларускім Палесьсі.
Для гаворак характэрна няпоўнае недасымілятыйнае аканьне: бага́то, горэ замест багата, гора; канчаткі е й э: дубэ, кавале, хустке ў Назоўным склоне множнага ліку назоўнікаў і спэцыфічная форма загаднага ладу дзеясловаў: нясеце, сядзеце.[1]
Гаворкі Палесься — гаворкі на тэрыторыі Заходняга і Ўсходняга беларускага Палесься.
Слуцка-мазырская група гаворак
рэдагавацьМоўнае аблічча фармуюць мазырскія й часткова слуцкія гаворкі. Для гаворак характэрна оканьне.[2]
Прыклады:
- Аўёс — авёс
- Кобула — кабыла
- Камяня — качарга
- Ёмка — чапала
- Навальны дождж — лівень
- Гаўяда ў Пінскім рэґіёне, тавар - у Лельчыцкам — свойская рагатая жывёла
- Скарда — рунь
- Куранятніца — курыца, якая водзіць куранят
- Хлёў — хлеў
- Кашара — абгароджанае месца для жывёлы ў полі ці ў лесе
- Хоньдзя — ліхаманка, трасца
- було бага́то
- са́мо
- гла́вно
- до́брэ / до́бре
- замест каб выкарыстоўваецца шоб
- мо́цно
- уну́чок
- смяю́са замест нормы сьмяюся (няма зьмягчэньня літары с)
Лексычны ляндшафт дыялекту нераўнамерны, сустракаюцца лякалізмы. Напрыклад, слова лепак (літ. норма — пячнік) у Лельчыцкім раёне.
Заходнепалескія гаворкі
рэдагавацьЗаходнепалескія гаворкі малападобныя да іншых гаворак краіны, разглядаюцца па-за асноўным дыялектным масівам беларускае мовы. Для гаворак характэрна оканьне, адсутнасьць дзеканьня / цеканьня. Ахарактарызаваць гаворкі вельмі складана, бо нават у розных вёсках рэґіёну гавораць па-рознаму.[3]
- я бэ́ла замест я біла
- де́ті замест дзеці
- мны́го замест многа
- скутэ́на замест скатына
- прынэсэ́мо замест мы прынясем
- вона́ замест яна
- кавду́н — страўнік у сьвіньні (в не пераходзіць у ў)
- віз, кінь, кіт / вуз, кунь, кут замест воз, конь, кот
- коцу́ба — качарга
- цыбахы — пер’е цыбулі
- повх — крот (в не пераходзіць у ў)
- мутю́н, мутю́ха — манюка
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Дакумэнтальны фільм «Гаворкі Беларусі» — Анлайнер Беларусь
- ^ «МОВА: як гаворыць краіна (Усходняе Палесьсе)» — Анлайнер Беларусь
- ^ «МОВА: як гаворыць краіна (Заходняе Палесьсе)» — Анлайнер Беларусь