Палацава-паркавы комплекс Тарасовічаў (Гнезна)
Помнік грамадзянскай архітэктуры | |
Палацава-паркавы комплекс Тарасовічаў
| |
Палац Тарасовічаў
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Гнезна |
Каардынаты | 53°07′16.20″ пн. ш. 24°21′29.65″ у. д. / 53.1211667° пн. ш. 24.3582361° у. д.Каардынаты: 53°07′16.20″ пн. ш. 24°21′29.65″ у. д. / 53.1211667° пн. ш. 24.3582361° у. д. |
Аўтар праекту | Аляксандар Градэцкі[d] |
Палацава-паркавы комплекс Тарасовічаў |
Палацава-паркавы комплекс Тарасовічаў — помнік архітэктуры і садова-паркавага мастацтва XIX ст. у Гнезьне. Знаходзіцца на ўсходняй ускраіне колішняга мястэчка, на беразе ракі Нятупы. Твор архітэктуры клясыцызму.
Комплекс складаецца з палаца, афіцынаў, гаспадарчых пабудоваў, брамы і парку.
Гісторыя
рэдагавацьУ 1817 годзе маёнтак Гнезна перайшоў да Тарасовічаў, якія каля 1835 году збудавалі тут мураваны палац. У 1937 годзе маёнтак набылі Сташэўскія[1].
Архітэктура
рэдагавацьПалац — помнік архітэктуры клясыцызму. Гэта прастакутны ў пляне будынак з портыкам. Яго партэрную частку ўтвараюць 4-баковыя апоры, злучаныя паміж сабой аркамі. Верхняя частка портыка ўтварае тэрасу, замкнёную з бакоў трыма аркамі, зь дзьвюма калёнамі ў франтальнай частцы, што падтрымліваюць трыкутны франтон. З боку парку знаходзіцца тэраса з балюстрадай.
Перад палацам, з абодвух бакоў знаходзяцца дзьве афіцыны. Захаваліся гаспадарчыя пабудовы: лядоўня ў стылі нэаготыкі, накрытая 4-схільным дахам, а таксама падоўжаны ў пляне будынак стайні з паўкруглай уяздной брамай. Пры ўезьдзе ў сядзібу захаваліся слупы брамы.
Парк
рэдагавацьПалац атачаецца пэйзажным паркам з сыстэмай сажалак, злучаных з ракой.
Галерэя
рэдагаваць-
Агульны выгляд
-
Палац
-
Гаспадарчая пабудова
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Aftanazy R. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej. Cz. 1. T. 2. — Wrocław, 1992. S. 209.
Літаратура
рэдагаваць- Aftanazy R. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej. Cz. 1 [Wielkie Księstwo Litewskie, Inflanty, Kurlandia]. T. 2, Województwa brzesko-litewskie, nowogródzkie. — Wrocław: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, 1992.