Палацава-паркавы комплекс Корвін-Мілеўскіх (Лаздуны)
Помнік грамадзянскай архітэктуры | |
Палацава-паркавы комплекс Корвін-Мілеўскіх
| |
Палац Корвін-Мілеўскіх, да 1939 г.
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Лаздуны |
Каардынаты | 53°58′05″ пн. ш. 25°58′24″ у. д. / 53.96806° пн. ш. 25.97333° у. д.Каардынаты: 53°58′05″ пн. ш. 25°58′24″ у. д. / 53.96806° пн. ш. 25.97333° у. д. |
Палацава-паркавы комплекс Корвін-Мілеўскіх |
Пала́цава-па́ркавы ко́мплекс Ко́рвін-Міле́ўскіх — помнік архітэктуры і садова-паркавага мастацтва XIX ст. у Лаздунах. Знаходзіцца на паўночнай ускраіне колішняга мястэчка. Твор рамантычнай архітэктуры.
Комплекс складаўся з палаца, гаспадарчых пабудоваў і парку (захаваліся рэшткі парку).
Гісторыя
рэдагавацьСядзіба Корвін-Мілеўскіх у Лаздунах сфармавалася ў XIX ст. Палац існаваў да Другой сусьветнай вайны.
Архітэктура
рэдагавацьПалац — помнік рамантычнага стылю. Гэта быў 2-павярховы прастакутны ў пляне будынак, пастаўлены на бутавы цокаль і накрыты вальмавым гонтавым дахам. Атынкаваныя звонку сьцены праразаліся прастакутнымі аконнымі праёмамі, у першым паверсе завершанымі трыкутнымі франтончыкамі, у другім — роўнымі сандрыкамі. Галоўны ўваход вылучаўся аркаднай галерэяй, над якой была тэраса з трыма драўлянымі калёнамі, што падтрымлівалі трыкутны шчыт зь дзьвюма прастакутнымі вокнамі. Плян будынка анфілядны.
Сярод гаспадачых пабудоваў вылучаўся 2-павярховы драўляны лямус у выглядзе 8-граннай вежы з галерэйкай на другім паверсе і шатровым гонтавым пакрыцьцём[1].
Парк
рэдагавацьПалац атачаўся паркам.
Галерэя
рэдагаваць-
1898 г.
-
1898 г.
-
1915—1918 гг.
-
1915—1918 гг.
-
4 сьняжня 1920 г.
-
1916 г.
-
да 1939 г.
-
1930-я гг.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 259.
Літаратура
рэдагаваць- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.