Палавая ўзрушанасьць
Палавая ўзрушанасьць — зьмены ў целе чалавека, якія адбываюцца пад узьдзеяньнем сэксуальных стымулаў. Гэта пачатак, першая з чатырох частак у чыне каханьня чалавека. Похаць у чалавеку папярэднічае моманту непасрэднага пачатку каханьня, занятку самазавальненьня. Як правіла яно наступае ў выніку прагляду і чытаньня эратычных матэрыялаў, размовы на сэксуальную тэму, узьдзеяньня на цела (пяшчоты і г. д.), успамінаў, зносінаў.
Апісаньне палавой узрушанасьці. Похаць, агульная для мужчын і жанчын:
- пачашчэньне дыханьня;
- пачашчэньне сэрцабіцьця;
- павышэньне крывянага ціску;
- павышэньне цягліцавага тонусу;
- павышэньне сьлінавырабу;
- зьмяненьне стану скурных пакроваў (пачырваненьне, зьяўленьне мурашак);
- пашырэньне зрэнак;
- зьмены ў позірку, голасе, паводзінах.
Похаць у мужчыны:
- эрэкцыя струка;
- эрэкцыя саскоў;
- цечка змазкі.
Похаць у жанчыны:
- эрэкцыя саскоў;
- эрэкцыя похвы;
- увільгатненьне похвы.
Глядзіце таксамаРэдагаваць
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Палавая ўзрушанасьць — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў