Паксас

грэцкі востраў

Паксі́ ці Па́ксас (па-грэцку: Παξοί) — самы малы з сямі асноўных астравоў Іянічных астравоў. Фактычна, у Грэцыі пад назвай Паксас разумеюць некалькі астравоў, найбольшы зь якіх — Паксас (Паксі), а меньшы, бліжэйшы востраў, вядомы сваімі вінамі і берагамі з пяску — Андыпаксі, а таксама шэраг іншых астраўкоў.

Паксас, Паксі
Месца Іянічнае мора
Плошча 25 км²
Найвышэйшы пункт 248 м
Краіна Грэцыя
Вобласьць Іянічныя астравы
Насельніцтва (2021) 2466
Каардынаты 39°12′27″ пн. ш. 20°9′41″ у. д. / 39.2075° пн. ш. 20.16139° у. д. / 39.2075; 20.16139Каардынаты: 39°12′27″ пн. ш. 20°9′41″ у. д. / 39.2075° пн. ш. 20.16139° у. д. / 39.2075; 20.16139
Паксас, Паксі на мапе Грэцыі
Паксас, Паксі
Паксас, Паксі
Паксас, Паксі

Міталёгія

рэдагаваць
 
Помнік Георгіюсу Анэмаянісу 1821 на востраве Паксі

Згодна з грэцкай мііталёгіі, Пасэйдон стварыў гэты востраў, ударыўшы востраў Корфу сваім трызубцам, для таго, каб у яго і яго жонкі Амфітрыты зьявілася ціхае спакойнае месца для адпачынку.

У сачыненьні Плутарха «Аб заняпадзе аракулаў» гаворыцца, як аднойчы ля вострава Паксас трапіў у штыль грэцкі карабель, які кіраваўся ў Італію. З выспы пачуўся гучны голас, які клікаў стырніка карабля, якога звалі Тамуз. Калі стырнік адгукнуўся, голас сказаў, каб ён, апынуўшыся насупраць Паладэсу (месцазнаходжаньне якога навукоўцамі не выяўлена[1]), абвясьціў, што вялікі Пан памёр (Πὰν ὁ μέγας τέθνηκε’). Калі кормчы зрабіў гэта, то пачуў у адказ гаротныя крыкі.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Паксассховішча мультымэдыйных матэрыялаў