Падпольны камітэт
Падпо́льны камітэ́т (ПК) — слонімская дзіцячая антысавецкая падпольная арганізацыя, якая дзейнічала ў 1946—1948 гадах.
Падпольны камітэт | |
Абрэвіятура | ПК |
---|---|
Дата ўтварэньня | 1946 год |
Дата спыненьня існаваньня | люты 1948 году |
Тып | падпольная |
Месцазнаходжаньне | Слонім |
Колькасьць супрацоўнікаў | 3 чалавекі |
Перадумовы
рэдагавацьІніцыятарам стварэньня падпольнай суполкі быў Януш Дэбкоўскі, паляк (загінуў на пачатку жніўня 1944 году). Ягоны бацька быў капітанам польскага войска, імаверна, загінуў у Катыні. У 1944 годзе Янушу было 14 гадоў, ён быў старэйшым за іншых. Як пазьней адзначаў Вячаслаў Сьцяпура, адзін з удзельнікаў суполкі:
За што зьбіраліся змагацца? І за Беларусь, і за Польшчу. Савецкі рэжым нам не падабаўся. Дэбкоўскі нічога не казаў, ці ёсьць старэйшыя, якія таксама змагаюцца…
У хляве Сьцяпура хаваў пісталет (парабэлюм). А перад арыштам, са страху, ён выкінуў яго ў канал Агінскага з моста каля лазьні. Што потым, як аказалася, было на карысьць, бо каб знайшлі, бацьку далі б 5 гадоў турмы.
Дзейнасьць
рэдагавацьДзейнасьць была распачатая ў 1946 годзе. Вячаслаў Сьцяпура (нарадзіўся ў 1935 годзе), Юра Татарэўскі і Зютэк Жамойда (яны былі 1934 года нараджэньня) распаўсюджвалі ў Слоніме ўлёткі. Пісалі ад рукі па-расейску. Увечары зьбіраліся і пісалі «Сьмерць бальшавікам! Свабоду народу!» (па-беларуску: «Смерть большевикам! Свободу народу!»). Рабілі па 5-10 улётак і пасьля па месьце іх налепвалі хлебам. Фёдар Сьцяпура пазьней распавядаў:
Сьвятла ў горадзе не было, гэта нам спрыяла. Раніцай ужо па горадзе гэтыя лістоўкі зрывалі… Памятаю, што ў адной лістоўцы мы пісалі: «Убили Анну Король — поубивают всех». У нас пасьля яе забойства гэтая тэма «выскачыла».
Адзін раз яны зрабілі пячатку — на паперкі ставілі. Там былі толькі дзьве літары: «ПК», гэтак знаны «Падпольны камітэт». Сувязі зь іншымі антысавецкімі суполкамі групоўка ня мела.
Арышт
рэдагавацьСьцяпураў бацька ня ведаў, чым хлопцы займаліся, але аднойчы знайшоў улёткі, з-за якіх накрычаў на сына. У лютым 1948 году суполка спыніла сваю дзейнасьць, Сьцяпура пазьней адзначаў, што апошнія ўлёткі зьявіліся да 20 лютага. Бацька ведаў, што з пачатку 1948 году некага шукаюць, у школе правяраюць почыркі дзяцей ад 5-й да 10-й клясы. Сьцяпура тады быў у чацьвертай клясе. Прыехаў экспэрт. Яны разумелі, што гэта вучні ўлёткі пішуць. І знайшлі па почырку Татарэўскага, які вучыўся ў пятай клясе.
Раніцай 23 красавіка 1948 году каля яго хаты спынілася машына. Кіроўца ў ёй корпаўся, нібыта яна зламалася. А Юра Татарэўскі якраз ішоў у школу. Кіроўца заклікаў: «Хлопча, дапамагі падштурхнуць. А ты куды, у школу? Ну ідзі, падвязу!» (па-расейску: «Мальчик, помоги подтолкнуть. А ты куда, в школу? Ну иди, подвезём!»). І адразу павезьлі ў МДБ. А ў абед узялі ўжо й Сьцяпуру, бо Татарэўскі хутка выдаў сяброў. Яны прыйшлі па яго падчас заняткаў. Вячаслаў Сьцяпура кінуўся ў дзьверы, а там стаяў адзін, ён яго й схапіў.
Допыт
рэдагавацьУ іх былі Сьцяпуравы ўлёткі, якія пісаў Татарэўскі. Татарэўскі здаўся адразу, а Сьцяпура спрабаваў нічога не выдаваць. Зютэк на той час ужо пераехаў са Слоніму ў Менск. У МДБ Сьцяпуру трымалі 4 месяцы. Пазьней Сьцяпура спрабаваў зьбегчы, а пасьля вызваленьня яго цкавалі дзяржаўныя органы. МДБ зьвязвалі дзіцячае падпольле з «Чайкай».
Сябры
рэдагаваць- Вячаслаў Сьцяпура
- Юра Татарэўскі
- Зютэк Жамойда
Літаратура
рэдагаваць- Сьцяпура, В. Падпольная дзіцячая антысавецкая арганізацыя // Беларускі Рэзыстанс. — 2015. — № 1 (16). — С. 167—173.