Падкованос
Падкованос (Rhinolophus) — род сысуноў, што ўключае понад 100 відаў. Яны засяляюць поўдзень Эўропы, Афрыку, Азію, паўночную і ўсходнюю Аўстралію, а таксама шматлікія астравы Ціхага акіяна[1].
Падкованос | |
Падкованос вялікі Rhinolophus ferrumequinum — тыповы від | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы (Animalia) |
Тып | Хордавыя (Chordata) |
Падтып | Хрыбетныя (Vertebrata) |
Надкляса | Чатырохногія (Tetrapoda) |
Кляса | Сысуны (Mammalia) |
Падкляса | Зьвяры (Theria) |
Інфракляса | Пляцэнтарныя (Placentalia) |
Атрад | Рукакрылыя (Chiroptera) |
Надсямейства | Rhinolophoidea |
Сямейства | Падкованосавыя (Rhinolophidae) Gray, 1825 |
Падсямейства | Rhinolophinae Gray, 1825 |
Род | Падкованос |
Бінамінальная намэнклятура | |
Rhinolophus Lacépède, 1799 | |
Марфалагічныя асаблівасьці
рэдагавацьВыступ пад ноздрамі мае форму падковы. Большасьць падкованосаў цьмяна-карычневага або чырванавата-карычневага колеру. Іх поўсьць мае тэндэнцыю адбельвацца, таму некаторыя асобіны могуць стаць ярка-чырванавата-аранжавымі. Іх маса ад 4 да 28 грам. Самцы могуць быць некалькі буйней самак. Іх крылы шырокія і закругленыя, што робіць іх вельмі манеўранымі ў палёце. Зубная формула: 1/2, 1/1, 1–2/2–3, 3/3 = 28–32[1].
Лад жыцьця
рэдагавацьПадкованосы сустракаюцца ў розных умераных, трапічных і пустэльных біёмах як на высокіх, так і на нізкіх. Яны здабываюць корм як у лясах, так і на адкрытых прасторах. Для адпачынку яны выкарыстоўваюць пячоры, дзіркі на дрэвах, лісьце, шахты і будынкі. Віды, якія ўпадаюць у спячку (усе ва ўмераных рэгіёнах), могуць выкарыстоўваць розныя тыпы лежбішча ў летні і зімовы пэрыяд. Гэтыя кажаны альбо ловяць вусякоў у палёце, альбо бяруць вусякоў і павукоў з паверхняў. Падкованосы як і многія кажаны, могуць пражыць доўгае жыцьцё як для такіх дробных жывёл (да 30 гадоў)[1].
Сыстэматыка
рэдагавацьПадкованосавыя (Rhinolophidae)
- род Rhinolophus
- род †Palaeonycteris
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Wund, M. and P. Myers (2009) Rhinolophidae (анг.). Animal Diversity Web. Праверана 04.04.2021 г.
Гэта — накід артыкула па заалёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |