Падвойскі
Падвойскі — памочнік войта у Вялікім Княстве Літоўскім; вялікакняскі слуга, судзейскі прыстаў, пасыльны, вяшчальнік.
Таксама:
- Службовая асоба ў сыстэме цэнтральнага дзяржаўнага кіраваньня ў старажытных усходнеславянскіх фэадальных дзяржавах, адзін з дарадцаў князя. Яму даручалася перадаваць народу распараджэньні ўладаў на Русі IX—XIII ст., аб’яўляў рашэньні.
- Хадзіў на «торжышчы» (гандлёвыя плошчы) народ клікаць да князя, і заклікаў у суд, біў у звон для скліканьня веча.
- Падвойскі ўваходзіў у лік найбольш набліжаных да князя асобаў, які ўдзельнічаў ва ўрачыстых царскіх выхадах з посахам у руцэ, і ў справах судовага прыстава, і наглядаў за выканьнем распараджэньняў князя і пастановаў веча (выканаўца прысудаў веча); магчыма, што камандаваў княжацкай дружынай.
Літаратура
рэдагаваць- «Современный толковый словарь русского», Т. Ф. Ефремова, 2000 г.;
- «Энциклопедический словарь» Ф. А. Брокгауз и И. А. Ефрон;
- «Толковый словарь русского языка», В. И. Даль, 1863—1866 гг.;
- «Этимологический словарь русского языка», Макс Фасмер.
- Доўнар Т. І. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі. — Мн.: Амалфея, 2007. — 400 с. ISBN 978-985-441-621-2
Гэта — накід артыкула па гісторыі Вялікага Княства Літоўскага. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |