Падводная пошта
Падводная пошта мае наступныя значэньні:
- Дастаўка пошты па Сэне ў часы франка-прускай вайны (1870—1871).
- Дастаўка паштовай карэспандэнцыі падводнымі лодкамі; да гэтага часу рэдка ўжываны від пошты.
- Паштовыя адпраўленьні, перасланыя падводнай поштай, што пацьвярджаецца знакамі паштовай аплаты, паштовымі штэмпэлямі і / або спэцыяльнымі паметкамі.
- Арганізацыя падводных паштовых аддзяленьняў з мэтай прыцягненьня турыстаў у некаторых дзяржавах Амэрыкі, Акіяніі, Азіі і Эўропы.